Падарожжа ў краіну звяроў і птушак восенню.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Замацаваць уяўленні дзяцей пра змены, што адбываюцца ў прыродзе восенню, ўзбагачаць слоўнік беларускімі словамі і ўменне звязна выкладаць думкі на беларускай мове - з гэтай мэтай у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага прайшла пазнавальная гадзіна ´Падарожжа ў краіну звяроў і птушак восенню´ для ўдзельнікаў праекта ´Расцём беларусамі´. Вучні з цікавасцю знаёміліся з тымі з´явамі прыроды, якія адбываюцца восенню, з назвамі звяроў і птушак на беларускай мове, з іх вобразам жыцця ў гэтую пару года. Восеньскія загадкі, гульні ´Лясныя дарункі´, ´Адгадай птушку´, ´Восень у лесе´,фотакрыжаванка ´Беларускія звяры´ прыйшліся даспадобы дзецям. А колькі займальных твораў існуе пра восень, з імі змаглі пазнаёміцца дзеці, дзякуючы кніжнай выставе ´Чараўніца Восень´ і, гэтым самым, пашырыць свае веды па вывучэнню беларускай мовы.