У раённых прафсаюзаў новы лідар.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Старшынёй Бабруйскага раённага аб´яднання прафсаюзаў, што ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, абраны Віталь Мікалаевіч Сідзюк - на пасаду заступіць 15 лістапада.

Выбары лідара раённых прафсаюзаў прайшлі сёння на пасяджэнні Савета Бабруйскага раённага аб´яднання прафсаюзаў з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб´яднання прафсаюзаў Таццяны Марачкавай. Адпаведна Людміла Рыгораўна Балакер Саветам раённага аб´яднання вызвалена ад пасады.

Віталю Сідзюку 40 год, ён магістр юрыдычных навук, родам з г. Кобрына Брэсцкай вобласці.

У 2004 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці ´юрыст´. З лістапада 2006 года і да абрання на цяперашнюю пасаду ўзначальваў прафсаюзны камітэт студэнтаў УА БДСГА. З´яўляецца членам Прэзідыума Магілёўскага абласнога і Рэспубліканскага камітэтаў прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, намеснікам старшыні Моладзевага Савета Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

У раённых прафсаюзаў новы лідар. У раённых прафсаюзаў новы лідар. У раённых прафсаюзаў новы лідар. У раённых прафсаюзаў новы лідар. У раённых прафсаюзаў новы лідар. У раённых прафсаюзаў новы лідар.