Навіны сельскай гападаркі ў раёне.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Вядзецца ачыстка насення

Ачысткай насення яравых збожжавых і зернебабовых раслін займаюцца, па словах начальніка Дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін Сяргея Казябы, ва ўсіх без выключэння раённых сельгасарганізацыях. Ёсць і вынікі.

Па стане на раніцу панядзелка было ачышчана 563 тоны насеннай масы або 26% ад агульнага яе аб´ёму, у выніку чаго атрымана 378 тон чыстага насення ці 23% ад патрэбы. Усяго ж для веснавой сяўбы раёну спатрэбіцца 1656 тон насення збажыны і зернебабовых. Завяршыць яго падрыхтоўку плануецца да 15 снежня. Пасля гэтага будзе актывізавана ачыстка насення траў, якога для мэт веснавой сяўбы трэба мець 115 тон.

Тэхніку - на зімовае захаванне

Да 15 лістапада сельгастэхніка, якая не задзейнічана ў палявых работах: камбайны, сеялкі, дыскатары, культыватары ды іншае, павінна быць пастаўлена на зімовае захаванне, - адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.

Работа ў дадзеным накірунку, па яго словах, вядзецца. Цалкам падрыхтавалі і паставілі вызваленую тэхніку на захаванне ў СВК ´Гігант´ і філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´. Актыўна рыхтуюцца да гэтага ў ААТ ´Міхалёўская Ніва´, філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´, ААТ ´Неўскі-Агра´. А вось ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ і ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ добра б было, каб паскорыліся.

У ліку асноўных патрабаванняў да пастаноўкі - ачыстка сельгастэхнікі, фарбоўка, устаноўка на падстаўку.

Палявыя работы не спыняюцца

У гаспадарках працягваюць падымаць зябліва. Па апошніх дадзеных, ворывам у раёне ахоплена 6 700 гектараў - гэта палова ад неабходных плошчаў.

Нарошчваюцца тэмпы вывазкі на палі арганічных угнаенняў, вядзецца ўнясенне іх у глебу.

У некаторых сельгасарганізацыях вядуць уборку траў.