Мая сям´я.

иcтoчник: bobruisk-library.by

У кожнага чалавека ёсць родныя людзі - сваякі. Даведацца, як іх называюць па-беларуску змаглі ўдзельнікі праекту ´Расцём беларусамі´, вучні 2 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´. Дзеці завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага на гульню-знаёмства ´Мая сям´я´. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю паглядзелі пазнавальнае відэа ´Як ствараецца сям´я´, запаміналі як гучаць па-беларуску словы ´мама´, ´тата´, ´дзядуля´, ´бабуля´ і г.д. Вучням спадабалася адгадваць загадкі пра сям´ю, гуляць у гульні ´Хто кім даводзіцца?´, ´Назаві ласкава´, ´Складзі апавяданне´. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра сваіх членаў сям´і, тым самым замоцоўвалі вывучаныя словы. Напрыканцы занятку, дзеці разам з бібліятэкарам вырасцілі цудоўнае ´Дрэва Сям´і´, як сімвал сямейнага шчасця і дабрабыту.

Мaтyлькa, тaтyля, бaбyлькa, дзядyля, Сяcтpычкa, i бpaт мoй, i я -

Уcix нac cямёpa, y згoдзe, Бeз гopa жывe-пaжывae cям´я.

В. Жуковіч.

Мая сям´я. Мая сям´я. Мая сям´я.