Кіруючы справамі філіяла ´Варатынь´Андрэй Сцяпанаў пра ўборку кукурузы, унясенне арганікі і прышчэпкі ад кавід.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Уборачная кампанія ў гаспадарцы, як, зрэшты, і ўвогуле ў раёне, у стадыі завяршэння. На палях ´Варатыні´ часткова застаецца толькі кукуруза, якую адвялі на зерне. Сёлета пад расліну тут было занята 800 гектараў, з іх 100 га - менавіта на зерневыя мэты.

У чацвер, дзень, калі мы пабывалі на полі ля Доўгага Кліна - уся кукуруза на зерне была сканцэнтравана на гэтым участку - пачаткі заставалася ўбраць прыкладна на 70 гектарах, чым і займаўся механізатар Павел Асіпенка на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС-1218. Уборка кукурузы на сілас на той дзень была практычна завершана.

Кіруючы справамі філіяла ´Варатынь´Андрэй Сцяпанаў пра ўборку кукурузы, унясенне арганікі і прышчэпкі ад кавід. Кіруючы справамі філіяла ´Варатынь´Андрэй Сцяпанаў пра ўборку кукурузы, унясенне арганікі і прышчэпкі ад кавід.

Павел Асіпенка

- Пры ўмове спрыяльнага надвор´я і бесперабойнай работы тэхнікі і з гэтым відам сельгасработ за дзён пяць разлічымся, - кажа кіруючы справамі філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ Андрэй Мікалаевіч Сцяпанаў. І дадае: ´Ураджайнасць на асобных участках поля дасягае 80 цэнтнераў зерня з гектара, у сярэднім жа - 64 ц/га´.

З слоў Андрэя Сцяпанава, сёлета перавагу аддалі кукурузе на сілас - уборачныя плошчы на гэтыя мэты, у параўнанні з папярэднім годам, павялічылі. Карэкціроўку ўнесла, як ён кажа, надвор´е: летняя спякота не пасадзейнічала ўраджайнасці травы, таму недабор травяной масы давялося кампенсаваць кукурузнай - сіласам. Апошняга ў гаспадарцы разлічваюць атрымаць на выхадзе 19 тысяч тон. ´З улікам закладзеных 10 тысяч тон сенажу і выйдзем на аб´ёмы травянога корму, неабходныя для задавальнення патрэб жывёлагадоўчай галіны´, - удакладняе субяседнік.

Кіруючы справамі філіяла ´Варатынь´Андрэй Сцяпанаў пра ўборку кукурузы, унясенне арганікі і прышчэпкі ад кавід.

На захаванне зерне закладваюць метадам плюшчэння, у палімерны рукаў. Адразу з камбайна кукуруза трапляе ў плюшчылку, дзе адбываецца яе здрабненне і плюшчэнне, закладка зерневай масы з прымяненнем кансервантаў у рукаў. На тое, каб корм у рукаве ´выспеў´, спатрэбіцца прыкладна месяц. Пасля гэтага кукуруза будзе выкарыстана для кармлення жывёлы - дойных рагуль. Сушку кукурузнага зерня ў гаспадарцы не прымяняюць: абыходзіцца на гэтую пару нятанна, а здрабненне-плюшчэнне-рукаў лічаць спосабам найбольш аптымальным.

Каб быць упэўненымі ў дастатковасці корму для пагалоўя, плюс да ўсяго пасеялі на раннюю вясну 250 гектараў азімага зялёнаўкоснага жыта. Што да пасеваў азімых збожжавых і зернебабовых у цэлым, то іх плошчу сёлета, у параўнанні да папярэдняга года, у ´Варатыні´ на 200 гектараў павялічылі - пасеялі 1000 га плошчаў, з якіх палову - азімай пшаніцы, 400 га - трыцікале і 100 - ячменю. Сяўбу азімых завяршылі - уклаліся ў аптымальныя тэрміны. І ўжо працуюць на падняцці зябліва, тэхніка ў гэтых мэтах на полі штодня. У бліжэйшых планах гаспадаркі - таксама арганізацыя работы па вывазцы і ўнясенні арганікі пад будучы ўраджай - пасля завяршэння ўборачных работ магчымасцяў для гэтага будзе. Гэтым часам якраз-такі настройваць тэхніку на дзеную справу.

Калектыў у гаспадарцы, па словах кіруючага справамі, дысцыплінаваны, людзі падабраліся адказныя. Таму пытанні, выкліканыя распаўсюдам пандэміі, не перарастаюць у праблему - своечасова пераразмяркоўваюцца абавязкі работнікаў, людзі пераводзяцца з аднаго аб´екта на другі, што не дапускае замінання вытворчага працэсу.

Кіруючы справамі філіяла ´Варатынь´Андрэй Сцяпанаў пра ўборку кукурузы, унясенне арганікі і прышчэпкі ад кавід.

Андрэй Мікалаевіч Сцяпанаў

Кіруючы справамі філіяла ´Варатынь´Андрэй Сцяпанаў пра ўборку кукурузы, унясенне арганікі і прышчэпкі ад кавід.

Зрэшты, вакцынацыя работнікаў, як тут паведамілі, працягваецца - набліжаецца да 50-ці працэнтаў ад агульнага складу работнікаў. Як і ў любым калектыве, людзі да прышчэпкі адносяцца па-рознаму. Аднак, па словах Андрэя Сцяпанава, пастаянна вядзецца тлумачальная работа, у тым ліку медыкамі мясцовай медустановы, і ўсё болей працаўнікоў выбіраюць прышчэпку як адзіны спосаб абароны ад небяспечнага каронавірусу.