иcтoчник: bobruisk-library.by

Магілёўшчына - радзіма многіх вядомых дзеячоў культуры. Сярод іх кампазітар, народны артыст Беларусі Валерый Кірылавіч Іваноў. Вядомасць прыйшла да яго пасля кінастужкі ´Тихие троечники´, саундтрэк з якой ´Ты, да я, да мы с тобой´ добра вядомы кожнаму.

Валерый Іваноў пры жыцці часта наведваў сваё роднае мястэчка Глуск, дзе нарадзіўся 4 студзеня 1948 года. У той час, калі вакол Бабруйска яшчэ не было кальцавой дарогі, шлях на малую радзіму нязменна праходзіў праз горад на Бярэзіне, дзе ў Валерыя Кірылавіча было шмат знаёмых і сяброў. Таму многія бабруйчане добра памятаюць сустрэчы з таленавітым кампазітарам.

14 кастрычніка ў ЦГБ імя М. Горкага адбыўся час памяці пад назвай ´Я вечны парастак Радзімы´, удзельнікамі якога сталі навучэнцы УА ´Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж´. Маладыя людзі з цікавасцю паслухалі песні, даведаліся пра сям´ю В. Іванова, яго жонку - трохразовую чэмпіёнку па фехтаванні на рапірах Алену Бялову, пра іх знаёмства і добрыя сямейныя адносіны. Менавіта ёй прысвяціў кампазітар свой ´Романтический вальс´.

Аўтар музыкі песен ´Гуляць дык гуляць´, ´Каханая´ і іншых хітоў беларускі кампазітар Валерый Іваноў пайшоў з жыцця 15 кастрычніка 2020 года, але гучаць яго песні і жыве памяць.

Я вечны парастак Радзімы. Я вечны парастак Радзімы.