иcтoчник: www.school-32-bobruisk.guo.by

09.10.2021

Вучні 5 ´А´ і 5 ´В´ класаў наведалі выставу лялек ´Традыцыйная лялька - бязмежная народная мудрасць´, якая адбылася ва ўстанове культуры ´Центр досуга и творчества г. Бобруйска´. Экскурсію па выставе праводзіла кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці Качан Гульнара Кенеспаевна, якая пастаралася данесці нашчадкам тое, як нашыя продкі разумелі свет, якімі бачылі сябе ў ім, а таксама, наколькі была цеснай сувязь прашчураў з прыродай. Дзеці змаглі не толькі праслухаць лекцыю, але і патрымаць у руках лялькі, разгледзець іх, задаць пытанні майстрысе. Некаторыя нават пастараліся ажыццявіць гульні, пра якія расказвала Гульнара Кенеспаевна.