У ААТ ´Неўскі-Агра´ восеньскіх работ не змяншаецца.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Гэтай парой, як паведаміў галоўны аграном Аляксандр Мельнік, у гаспадарцы заняты ўборкай кукурузы і прыгатаваннем з яе сіласу для жывёлы. Два камбайны працуюць на ўборцы бульбы - ураджай яе ацэньваюць нядрэнна. Два трактары заняты на ворыве, яшчэ два - на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімай збажыны. Адзін экіпаж непасрэдна сее збожжавыя расліны.

Таксама ў гаспадарцы капаюць цукровыя буракі - пад культуру занята 300 гектараў, ураджайнасць - звыш 300 ц/га. Караняплоды гаспадарка прадае Слуцкаму перапрацоўнаму заводу. Пасля таго як выкапаюць, караняплоды складзіруюць тут жа на полі, затым пры дапамозе пагрузчыка перапраўляюць у кузаў машыны, якая і дастаўляе ўраджай да месца прызначэння.