У разгары восеньскіх сельгасработ у раёне - капанне бульбы.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Па дадзеных райсельгасхарчу, у раёне на раніцу сённяшняга дня быў выкапаны 221 га або 42% ад неабходнага. Накапана 6575 т клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 298 ц/га. Ураджайнасць бульбы ў СВК ´Гігант´, на долю якога прыходзяцца асноўныя бульбяныя палеткі раёна - 305 ц/га. Земляробы ААТ ´Неўскі-Агра´ - бяруць з круга 285 ц.

У ААТ ´Міхалёўская Ніва´ і ААТ ´Неўскі-Агра´ разам з іншым займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Культура ўбрана на плошчы 201 гектар (37%), накапана 6300 тон караняплодаў. Сабраны ўраджай складзіруецца на полі, затым пры дапамозе пагрузчыка перанакіроўваецца на машыны, якія пастаўляюць яго на Слуцкі завод-перапрацоўшчык.

Працягваецца ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Апошняга ў цэлым па раёне нарыхтавана 52 тысячы тон ці 50% ад задання.

Там, дзе сеялі грэчку, займаюцца зборам ураджаю гэтай культуры.

У ТАА ´ВЕОМ´ актыўна ўбіраюць гародніну: моркву, сталовыя буракі, капусту. Цыбулю да ўчарашняга дня сабралі.

І, вядома ж, у раёне працягваецца восеньская сяўба. Азімымі культурамі, па апошніх дадзеных, засеяна 4500 гектараў плошчаў. У бліжэйшы час дадзены від работ плануецца завяршыць.

На фотаздымку: капанне бульбы ў ААТ ´Неўскі-Агра´.