Уборачныя работы працягваюцца.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Уборачныя работы працягваюцца

Восеньскія работы ў раёне працягваюцца. Азімай збажыной, па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, засеяна звыш 3 500 гектараў або 38% ад запланаванага. Гэтым відам работ займаюцца ва ўсіх сельгасарганізацыях.

Паўсюдна заняты і ўборкай кукурузы на сілас і зялёны корм. У цэлым па раёне расліна ўбрана з плошчы 2 175 гектараў (55% ад задання) пры сярэдняй ураджайнасці 280 цэнтнераў з гектара, сіласу нарыхтавана болей за 42 500 тон. Пры гэтым у СВК ´Гігант´ ураджайнасць 386 ц/га, у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´, дзе гэты від уборкі завершаны, - 300 ц/га.

Бульба ў раёне выкапана на плошчы 174 гектары (пасаджана было 525 га, з іх 400 - у ´Гіганце´). Сярэдняя ўраджайнасць культуры на гэтую пару складае 291 ц/га.

Цукровых буракоў убрана 93 гектары з 550 неабходных. Убіраюць караняплоды як у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - ураджайнасць 310 ц/га, так і ў ААТ ´Неўскі-Агра´ - 380 ц/га.

Вядзецца таксама ўборка грэчкі. З 265 гектараў убрана 90.

Алена КАРПЕНКА.