Увосень спраў восем.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Увосень спраў восем

І хацелася б абыйсці народную прымаўку, ды не атрымліваецца - так выразна яна характарызуе шматлікасць работ у сельскай гаспадарцы ў гэтую пару, калі і сёлетні ўраджай з палёў яшчэ цалкам не сабраны (вядзецца ўборка кукурузы, бульбы, цукровых буракоў, звозка саломы) і трэба закладваць новы - сеяць азімую збажыну. А таму напружання сельгасработ у раённых гаспадарках не збаўляюць, блага, што садзейнічае надвор´е - радуе земляробаў яскравым сонцам, адносна лагоднай тэмпературай, адсутнасцю зацяжных дажджоў.

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, па стане на раніцу ўчарашняга дня кукурузы на сілас і зялёны корм у раёне было ўбрана 1714 гектараў або 46% ад патрэбы. На ўборцы заняты асноўны механізатарскі склад гаспадарак.

Бульбы са 116 гектараў (столькі на аўторак было выкапана) накапана 3791 тона пры сярэдняй ураджайнасці 327 цэнтнераў з гектара.

У ААТ ´Міхалёўская ніва´, дзе традыцыйна вырошчваюць цукровыя буракі (таксама і ў ААТ ´Неўскі-Агра´), прыступілі да ўборкі салодкіх караняплодаў. Ураджайнасць культуры на гэтую пару - 320 ц/га.

Што да азімай збажыны, то яе ў раёне пасеяна 2500 гектараў або 25% ад запланаванага, і гэтая работа працягваецца. Адначасова ў гаспадарках рыхтуюць глебу пад сяўбу.

Алена КАРПЕНКА.