Прайшоў семінар-вучоба па жывёлагадоўлі

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Семінар-вучоба па жывёлагадоўлі для кіраўнікоў, зааветспецыялістаў, загадчыкаў малочна-таварных ферм і комплексаў з удзелам намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Капусціна, старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Сухадольскага прайшоў у раёне ўчора. Асноўным пытаннем абмеркавання і навучання стала вядзенне ўліковай і справаздачнай дакументацыі, неабходнай для суправаджэння вытворчага працэсу.

Выступы на гэтую тэму зрабілі першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кісялёў, галоўны бухгалтар упраўлення Аксана Стукач. Увагу на праблемных момантах вядзення вытворчых дакументаў засяродзіў Уладзімір Капусцін. У якасці вучобы для прысутных быў наладжаны прагляд фільмаў на тэмы вытворчасці малака і вырошчвання маладняку ад нараджэння да 3-хмесячнага ўзросту, прайшло дэтальнае іх абмеркаванне.

Прайшоў семінар-вучоба па жывёлагадоўлі

Практычная частка семінару-вучобы прайшла на базе ААТ ´Стасеўка´, дзе, разам з асноўным, былі абмеркаваны іншыя надзённыя пытанні жывёлагадоўлі. Аляксей Жураўлёў, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу, заклікаў кіраўнікоў сельгасарганізацый трымаць вытворчасць малака і мяса на строгім кантролі, садзейнічаць своечасоваму рашэнню праблемных пытанняў, не дапускаць парушэнняў выканаўчай дысцыпліны, у пытаннях вядзення дакументацыі цесна супрацоўнічаць з райсельгасхарчам.

Прайшоў семінар-вучоба па жывёлагадоўлі Прайшоў семінар-вучоба па жывёлагадоўлі Прайшоў семінар-вучоба па жывёлагадоўлі