Работы на палях працягваюцца.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Відавы дыяпазон іх шырокі: вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімай збажыны, непасрэдна сяўба азімых, уборка кукурузы на сілас, збор ураджаю бульбы.

Што да апошняга, то клубні ўбіраюць у СВК ´Гігант´, ААТ ´Неўскі-Агра´, ААТ ´ВЕОМ´. Сёлета пад бульбяныя палеткі ў раёне было адведзена 525 гектараў - асноўныя плошчы традыцыйна ў СВК ´Гігант´. З іх на раніцу панядзелка, па дадзеных райсельгасхарчу, убрана 21 гектар пры сярэдняй ураджайнасці 320 ц/га.

Азімымі збожжавымі на пачатак тыдня было засеяна 340 гектараў або 5 працэнтаў ад неабходнага, і гэтая работа працягваецца.

Уборка кукурузы на сілас вядзецца ва ўсіх без выключэння сельгасарганізацыях. Ураджайнасць травяной масы гаспадаркі дэманструюць розную - калі сярэдняя па раёне на гэтую пару 263 цэнтнеры з гектара, то ў ´Гітанце´ - 470.