Пачалася кампанія па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Ураджай збажыны сабраны. Цяпер перад сельгасарганізацыямі стаіць задача - убраць кукурузу на сілас для жывёлы (раённы план нарыхтоўкі дадзенага віду корму - 112 тысяч тон), а пасля і на зерне - 2750 гектараў.

У шэрагу гаспадарак да рэалізацыі гэтай задачы прыступілі (філіял ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´). Іншыя - на падыходзе. Масава ўключыцца ва ўборку каралевы палёў не дазваляе дажджлівае надвор´е апошніх дзён - стаіць жа задача нарыхтаваць корму не толькі ўдосталь, але якаснага.

З устанаўленнем спрыяльнага надвор´я, як паведамілі ў райсельгасхарчы, можна будзе брацца і за збор ураджаю грэчкі. А пакуль увага скіравана таксама на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімых раслін. У гэтым годзе ў раёне запланавалі павялічыць плошчу пасеву азімага ячменю. А азімы клінок у цэлым - на 250 гектараў.