иcтoчник: bobruisk-library.by

Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для дзяцей, адпачываючых у аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей і падлеткаў ´Сонейка´ на базе клуба ´Космас´ ДУА ´Цэнтар дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ´Росквіт´ г. Бабруйска´, адбыўся урок беларускай культуры ´Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі´. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з побытам, абрадамі і традыцыямі беларускага селяніна ў старажытныя часы. Увазе дзяцей была прапанавана выстава саматканых ручнікоў ´Па ручніку, што ткала маці я пазнаю сваю Радзіму´. Працаўнікі бібліятэкі расказалі дзецям, якую ролю на працягу жыцця беларуса адыгрываў ільняны ручнік. Адбыўся паказ - дэманстрацыя народнага адзення. З вялікай ахвотай хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе ´Хто ў хаце гаспадар?´ на лепшага майстра абуваць лапці, намалоць драўлянымі жорнамі мукі, пакачаць качолкамі ільняныя ручнікі. Вельмі важна, каб маладое пакаленне шанавала тое, што засталося ў спадчыну ад продкаў, вучылася любіць і берагчы гісторыю свайго народа.

Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі