иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

З гігантаўскім размахам вядзецца ўборка ў ´Гіганце´.

Пасля ўборкі азімага рапсу, ураджай якога склаў 1877 тон пры ўраджайнасці 37,7 ц/га, у СВК ´Гігант´ узяліся за яравы ячмень. Тое, што выбар трапіў менавіта на яравую культуру, у вытворчым кааператыве тлумачаць значным працэнтам палегласці пасеваў:

- Азімы рапс мы ўбралі і зрабілі гэта, лічу, якасна, без страт, - кажа старшыня СВК Васіль Жук. - Гэтак жа якасна ставім задачу ўбраць яравы ячмень, а гэта значыць - марудзіць нельга. Далей ужо возьмемся за азімыя, якія падыйшлі і чакаюць свайго часу.

Сёлетні клінок збажыны і зернебабовых у ´Гіганце´ - 1514 гектараў. З іх 500 га - яравога ячменю, столькі ж - азімай пшаніцы, 300 га азімага трыцікале, 200 - зернебабовых (гароху) и 14 га проса.

Арганізацыя ўборкі хлябоў наладжана належна - у памагатых кіраўніку штат высокакваліфікаваных спецыялістаў. Збор зерня ажыццяўляецца пяццю высокавытворчымі камбайнамі Лексіон, узначальваюць экіпажы вопытныя механізатары-прафесіяналы I моладзь. На перавозцы зерня - адказныя і сумленныя, з усведамленнем пастаўленай задачы вадзіцелі. Каб правесці ўборку ў максімальна скарочаныя тэрміны, не дазволіць камбайнам прастойваць, да перавозкі зерня прыцягнуты таксама прыватнікі са сваёй тэхнiкай.

З гігантаўскім размахам вядзецца ўборка ў ´Гіганце´.

Вадзіцель Валерый Шэвялёў

З гігантаўскім размахам вядзецца ўборка ў ´Гіганце´.

Экіпаж у складзе старшага камбайнёра Алега Вяроўкіна і камбайнёра Максіма Быкава

З гігантаўскім размахам вядзецца ўборка ў ´Гіганце´.

Вадзіцель Уладзімір Шэпялевіч

З гігантаўскім размахам вядзецца ўборка ў ´Гіганце´.

Вадзіцель Аляксандр Дайнека

З гігантаўскім размахам вядзецца ўборка ў ´Гіганце´.

Іван Жыгаў, інжынер майстэрні - на найстарэйшым у гаспадарцы камбайне Лексіон-540, першы год спрабуе сябе ў камбайнерскай справе

З гігантаўскім размахам вядзецца ўборка ў ´Гіганце´.

Экіпаж - Сяргей Камлёў і Аляксандр Ермакоў

Экіпаж - Валянцін Тарасевіч і Андрэй Грэбянюк

Вадзіцель Аляксандр Цэд

Сабранае зерне ячменю вязуць на сушыльны комлекс у Малых Бортнiках на дапрацоўку. У дзень нашага наведвання ў гаспадарцы збіралі эліту гатунку ´Фэст´, якое ў далейшым будзе выкарыстана для ўласных патрэб у якасці насення, так і на продаж. Зрэшты, зерне збажыны, як і масланасенне рапсу, гаспадарка вось ужо другі год не пастаўляе ў лік дзяржзаказу: маючы ўласны камбікормавы завод i рапсавую лінію, атрымала магчымасць перапрацоўваць ураджай там.

Адначасова са зборам зерня на хлебнай ніве вялося прэсаванне саломы, на чым было задзейнічана чатыры адзінкі тэхнікі, а таксама пагрузка і звозка рулонаў, дзе працавалі чатыры трактары.

- Тэхнікі, як бачыце, задзейнічана шмат, - расказвае намеснік старшыні СВК па раслінаводстве Аляксандр Парахневіч. - Задачу паставілі - аператыўна звесці салому, каб бліжэй да вечара пусціць дыскатар - пачаць рыхтаваць поле пад азімы рапс.

У тым, што і гэтая задача будзе выканана, сумненняў не ўзнікае. Цяпер для хлебаробаў галоўнае - не падвяло б надвор´е. Мы ж чакаем першых тысячнікаў па намалоце менавіта зерня, бо разам з масланасеннем рапсу гэты рубеж механізатарамі ´Гіганта´ ўжо пераадолены.

Што да вытворчасці бульбы, якая прынесла СВК ´Гігант´ і Бабруйскаму раёну перамогу ў абласным спаборніцтве па выніках работы ў мінулым годзе, то, як і ў папярэднія гады, пад культуру тут заняты ўнушальныя плошчы - 500 гектараў.

- Мінулагодні ўраджай цалкам рэалізаваны, і цана, лічу, была нядрэннай. Сёлета ўраджай плануем атрымаць не ніжэйшы, дзеля гэтага ўсё было зроблена - падабраны палі, своечасова праведзены апрацоўкі, сортаўзнаўленне - дадаткова засадзілі гектары элітай гатунку ´Каралева Ганна´. Які атрымаем вынік - пакажа час. А ўвогуле бульба займае ў гаспадарцы значнае месца, эканамічна выгадная i з´яўляецца добрым папярэнікам для іншых культур. Таму працягваем развівацца ў гэтым накірунку, - пракаментаваў узнагароду кіраўнік ´Гіганта´ Васіль Жук.