иcтoчник: www.tribunapracy.by

Інспекцыя працы наведалася ў ААТ ´Неўскі-Агра´.

З 26 ліпеня на Магілёўшчыне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборачных работ. Мабільнымі групамі райвыканкамаў, у складзе якіх і прадстаўнікі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, праводзяцца абследаванні сельгаскагаспадарчых арганізацый у мэтах недапушчэння вытворчага траўматызму, папярэджання парушэнняў патрабаванняў аховы працы.

У чацвер мабільная група Бабруйскага райвыканкама пабывала дзеля гэтага ў ААТ ´Неўскі-Агра´. Падчас сустрэчы з удзельнікамі жніва начальнік Бабруйскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Яраслаў Білан распавёў пра патрабаванні аховы працы ва ўборачную пару, найбольш частыя іх парушэнні і наступствы гэтага. Праінфармаваў, куды звяртацца ў выпадку нестварэння наймальнікам належных, бяспечных умоў працы і па іншых хвалюючых пытаннях.

Інспекцыя працы наведалася ў ААТ ´Неўскі-Агра´.Яраслаў Білан
Інспекцыя працы наведалася ў ААТ ´Неўскі-Агра´.

Ганна Белая

Галоўны спецыяліст аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Ганна Белая распавяла пра прафілактыку траўматызма на вытворчасці падчас транспартных і пагрузачна-разгрузачных работ. Заступаць на рабочае месца здаровымі і такімі ж вяртацца ў сям´ю пасля працоўнага дня пажадала аграрыям ´Неўскага-Агра´ Надзея Дудаль, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

- У ´Неўскім-Агра´ мы таксама пабывалі на зернетоку, механізаваным двары, паглядзелі, як выконваюцца работы ў палявых умовах. Былі выяўлены некаторыя парушэнні патрабаванняў па ахове працы, у сувязі з чым наймальніку ў асобе кіраўніка прадпрыемства будуць выдадзены рэкамендацыі па гэтаму выезду для пазбаўлення ад выяўленых парушэнняў, - адзначыў начальнік інспекцыі працы.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.