иcтoчник: www.tribunapracy.by

У БААТ ´Аграмашсэрвіс´ убіралі азімую пшаніцу.

У гэтым мы ўпэўніліся, пабываўшы на жніве гаспадаркі ў панядзелак. Работы на хлебнай ніве ля вёскі Думаноўшчына вяліся актыўна. На ўборцы збажыны працавала тры камбайны (усяго будзе задзейнічана 4 адзінкі зернеўборачнай тэхнікі).

У складзе экіпажаў старшыя камбайнеры і камбайнеры - Аляксандр Нічыпаловіч і Мікалай Андруховіч, Алег Сідаровіч і Аляксандр Здараўцоў, Яўген Стралко і Канстанцін Печань. Ураджай пшаніцы, па словах удзельнікаў жніва, уступае мінулагодняму, але і за гэта варта падзякаваць зямлі. Яны ж сваю задачу - убраць зерне якасна, без страт, імкнуцца выконваць старанна.

У БААТ ´Аграмашсэрвіс´ убіралі азімую пшаніцу.Старшы камбайнер Алег Сідаровіч і камбайнер Аляксандр Здараўцоў
У БААТ ´Аграмашсэрвіс´ убіралі азімую пшаніцу.Іван Яўстратчык
У БААТ ´Аграмашсэрвіс´ убіралі азімую пшаніцу.Камбайнер Яўген Стралко
У БААТ ´Аграмашсэрвіс´ убіралі азімую пшаніцу.

Старшы камбайнер Аляксандр Нічыпаловіч і камбайнер Мікалай Андруховіч

Усяго да ўборкі ў Бабруйскім ААТ ´Аграмашсэрвіс´ належыць 1 370 гектараў збожжавых і зернебабовых раслін. З іх на раніцу панядзелка было ўбрана прыкладна 150 гектараў.

- Настрой на работу выдатны, - кажа галоўны аграном Андрэй Чорны, - ураджай вырас, і яго трэба ўбраць, толькі б надвор´е не падводзіла. Сярэдняя ўраджайнасць азімай пшаніцы на гэтую пару 30 цэнтнераў з гектара. Таксама паспрабавалі ўбіраць азімы ячмень, праўда, пакуль не лепшы ўчастак - з гектара ўзялі прыкладна па 25 цэнтнераў зерня.

Заакцэнтаваўшы ўвагу спецыяліста на паўнаце доглядных мерапрыемстваў - падкормках і апрацоўках пасеваў, ад чаго, вядома ж, у многім залежыць вынік вырошчвання любой расліны, галоўны аграном кажа, што ´самае неабходнае стараліся своечасова ўнесці´.

У БААТ ´Аграмашсэрвіс´ убіралі азімую пшаніцу.Вадзіцель МАЗа Юрый Лішко
У БААТ ´Аграмашсэрвіс´ убіралі азімую пшаніцу.

... і Анатоль Рафалёнак

Сабранае пшанічнае зерне вадзіцелі ´Аграмашсэрвіса´ вязуць на зернеток, дзе яго, перш чым прадаць дзяржаве, дапрацоўваюць і ачышчаюць. Зрэшты, пастаўку пшаніцы ў гэтых мэтах на дзень нашага наведвання ў гаспадарцы збіраліся завяршыць. Як будзе складвацца выкананнне дзяржзаказу па іншых культурах - пакажа, як тут кажуць, час. ´Ва ўсялякім разе, за ўраджай мы будзем змагацца´, - рэзюмаваў галоўны аграном.

Уборка азімага рапсу ў раёне на фінішы. Па дадзеных райсельгасхарчу, на раніцу ўчарашняга дня было ўбрана 99% плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 23 цэнтнера з гектара. Найвышэйшая ўраджайнасць дасягнута ў СВК ´Гігант´ - 37 ц/га. Другі па велічыні паказчык у ААТ ´Неўскі-Агра´ - 29 ц/га, трэці - у філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ і філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ (па 28 ц/га).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з плошчы 2 800 гектараў - пятая частка ад задання. Намалочана 7 638 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 27 ц/га. Вышэй за сярэднераённы паказчык на гэтую пару ў філіяла ´Варатынь´ - 31 ц/га, у ´Міхалёўскай Нівы´ - 29 ц/га.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.