иcтoчник: www.tribunapracy.by

У ´Саўгасе Бабруйскі´ ўбіраюць азімы рапс.

Сёлета пад культуру ў гаспадарцы занята 400 гектараў, на раніцу пятніцы - дзень наведвання гаспадаркі - было ўбрана болей за палову. Па полі ля Пабокавічаў хадзіла тры адзінкі зернеўборачнай тэхнікі. За штурваламі камбайнаў - вопытныя механізатары Дзмітрый Кунец, Сяргей Пархімчык і Пётр Луц. У памочніках - Сяргей Рыбак, Уладзімір Горбель і Міхаіл Горбель. Перавозку масланасення ад камбайнаў ажыццяўляў вадзіцель Міхаіл Бузак на МАЗе.

- Адначасова з рапсам збіраем ураджай азімага жыта, - кажа галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Гаўрыленка. - Вільготнасць у зерня павышаная, таму плюшчым для выкарыстання на корм жывёле. Што да рапсу, то яго ўраджайнасць залежыць ад поля. Ля Дойнічава мелі 18 цэнтнераў з гектара, тут - меней, у сярэднім 14. На гэтым полі шмат ´вымачак´, а там, дзе пясок - падпаліла сонцам.

У ´Саўгасе Бабруйскі´ ўбіраюць азімы рапс.

Сяргей Гаўрыленка

І ўсё ж спадзяванні на лепшы ўраджай Сяргея Іванавіча не пакідаюць: рапсавая ´сцяна´ выглядае ўнушальнай, ды і догляд пасеваў, па яго словах, быў адпаведным - са своечасовымі падкормкамі, апрацоўкамі ад шкоднікаў і хвароб.

Сабранае масланасенне гаспадарка пастаўляе ў лік дзяржзаказу, план на сёлета - 540 тон.

Наперадзе ў хлебаробаў ´Саўгаса Бабруйскі´ ўборка азімай пшаніцы, якой пасеяна крыху болей за 100 гектараў, усяго ж клінок збожжавых і зернебабовых - азімых і ярыны, тры тысячы гектараў.

У ´Саўгасе Бабруйскі´ ўбіраюць азімы рапс. У ´Саўгасе Бабруйскі´ ўбіраюць азімы рапс.Дзмітрый Кунец (злева) і Сяргей Рыбак
У ´Саўгасе Бабруйскі´ ўбіраюць азімы рапс.Міхаіл Бузак
У ´Саўгасе Бабруйскі´ ўбіраюць азімы рапс.

Для мэт жніва тут задзейнічана 8 зернеўборачных камбайнаў, у тым ліку два - новых, набытых у мінулым годзе. Людзі для работы на камбайнах падабраны, аднак дэфіцыт механізатарскіх кадраў маецца, таму ў калектыве будуць радыя кожнаму, у чыёй звычцы - сумленна працаваць.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.