иcтoчник: www.tribunapracy.by

Работнікі філіяла ´Варатынь´ удастоены высокіх узнагарод.

Прыемная ўрачыстасць адбылася сёння ў Варатынскім СДК - памочнік генеральнага дырэктара ААТ ´МТЗ´ па сельскай гаспадарцы прадпрыемстваў ХОЛДЫНГА-МТЗ Уладзімір Уладзіміравіч Піскіжаў уручыў лепшым работнікам філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - аднаму з сельгаспрадпрыемстваў холдынга - высокія ўзнагароды з нагоды плённай працы і ў сувязі з 75-годдзем з дня заснавання Мінскага трактарнага завода.

На ўрачыстасці прысутнічалі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян і памочнік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ ´БЗТДіА´ Марына Аўрамчык.

Узнагарод удастоены:

Юбілейных медалёў ´100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі´ - аператары машыннага даення МТФ №1 Ганна Пятроўна Капусціна, Валянціна Васільеўна Фісюк і Наталля Віктараўна Цэдрык;

Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання - Марына Мікалаеўна Аўрамчык і трактарыст-машыніст філіяла ´Варатынь´ Аляксандр Уладзіміравіч Талкачоў;

Удзячнасці Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - начальнік участка малочна-таварнай фермы №1 філіяла ´Варатынь´ Фёдар Васільевіч Козыраў і аператар машыннага даення фермы Алена Віктараўна Усцінава.

Работнікі філіяла ´Варатынь´ удастоены высокіх узнагарод. Работнікі філіяла ´Варатынь´ удастоены высокіх узнагарод. Работнікі філіяла ´Варатынь´ удастоены высокіх узнагарод. Работнікі філіяла ´Варатынь´ удастоены высокіх узнагарод. Работнікі філіяла ´Варатынь´ удастоены высокіх узнагарод. Работнікі філіяла ´Варатынь´ удастоены высокіх узнагарод.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.