иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Філіял ´Харчавік-Агра´ наведаў памочнік Прэзідэнта.

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк наведаў з рабочым візітам Бабруйшчыну. Пабываў на Бабруйскім заводзе раслінных алей, заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, а таксама ў філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´.

У сельгасарганізацыі паназіраў за работай на хлебнай ніве, пацікавіўся чаканай і фактычнай ураджайнасцю азімага жыта (гэтую культуру якраз убіраюць), якасцю ўборкі: абмалотам калосся і стратамі пасля камбайна. З інтарэсам выслухаў расповед дырэктара філіяла ´Харчавік-Агра´ Міхаіла Стрыжэўскага і галоўнага агранома Валянціны Масолавай пра сабраны багаты ўраджай азімага рапсу, старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Сухадольскага - пра ход жніва ў цэлым па раёне. Пажадаў сельгасвытворцам плённай працы і даў некаторыя парады адносна павелічэння эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі раслінаводства.

<img height=´533´ src=´https://cdn.shortpixel.ai/client/q_glossy,ret_img,w_800,h_533/https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/07/IMG_0011_result-6.jpg´ alt=´ data-id=´90012´ data-full-url=´https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/07/IMG_0011_result-6.jpg´ data-link=´https://www.tribunapracy.by/?attachment_id=90012´/>

Філіял ´Харчавік-Агра´ наведаў памочнік Прэзідэнта.

<img height=´533´ src=´https://cdn.shortpixel.ai/client/q_glossy,ret_img,w_800,h_533/https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/07/IMG_0021_result-2.jpg´ alt=´ data-id=´90013´ data-full-url=´https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/07/IMG_0021_result-2.jpg´ data-link=´https://www.tribunapracy.by/?attachment_id=90013´/>

Філіял ´Харчавік-Агра´ наведаў памочнік Прэзідэнта.