иcтoчник: www.tribunapracy.by

У Бабруйскім раёне вызначыліся з найлепшым тэхнікам-асемянатарам.

Традыцыйны конкурс работнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак прайшоў у раёне сёння - мерапрыемства ладзілася на базе філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´. Судзейскую калегію ўзначаліў Цімафей Салановіч, намеснік начальніка аддзела па племянной рабоце РУСПП ´Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства´.

За перамогу ў конкурсе сёлета спаборнічаў 21 тэхнік-асемянатар сельгасарганізацый, як вопытныя, так і моладзь. Каб пацвердзіць свой прафесіяналізм, кожнаму прыйшлося прайсці праз тэарэтычны і практычны іспыт, улічваліся таксама і дасягненні ў рабоце канкурсантаў непасрэдна на працоўных месцах.

Па выніках конкурсу судзейская калегія вылучыла тройку лепшых работнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак. Так, 1-е месца прысуджана Таццяне Фаміной з ААТ ´Неўскі-Агра´, 2-е - Наталлі Акуліч з філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, 3-е - Вользе Астапенка з ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´. Не абыйшлося, вядома ж, без падарункаў.

У Бабруйскім раёне вызначыліся з найлепшым тэхнікам-асемянатарам. У Бабруйскім раёне вызначыліся з найлепшым тэхнікам-асемянатарам. У Бабруйскім раёне вызначыліся з найлепшым тэхнікам-асемянатарам. У Бабруйскім раёне вызначыліся з найлепшым тэхнікам-асемянатарам. У Бабруйскім раёне вызначыліся з найлепшым тэхнікам-асемянатарам. У Бабруйскім раёне вызначыліся з найлепшым тэхнікам-асемянатарам.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.