иcтoчник: www.tribunapracy.by

У аўторак прайшоў Дзень жывёлавода.

З калектывам малочна-таварнай фермы пас. Юбілейны ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ сустрэліся старшы інспектар вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Кароця, старшыня Слабодкаўскага сельвынкама Анатоль Шэлег, кіраўніцтва сельгасарганізацыі.

Наталля Кароця пазнаёміла прысутных з вынікамі работы жывёлагадоўлі раёна з пачатку года, адзначыла станоўчыя зрухі, якіх калектыў ´Саўгаса Кісялевічы´ і ў прыватнасці МТФ ´Юбілейны´ дасягнуў за гэты перыяд у вытворчасці малака і мяса, паляпшэнні якасці прадукцыі. Так, валавая вытворчасць малака за адпаведны перыяд у цэлым па гаспадарцы склала 1157,6 т або 150,1% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года (па МТФ пас. Юбілейны - 677 т або 159%); удой малака на адну карову - 1806 кг (+599 кг), МТФ пас. Юбілейны - 2309 кг; рэалізавана малака з пачатку года 976,8 т (153,7%), у тым ліку МТФ пас. Юбілейны - 566,8 т (171%), 99% - гатункам экстра. Сярэднесутачныя прывагі жывёлы з пачатку года склалі ў цэлым па таварыстве 575 г (+112 г), што вышэй за сярэднераённы паказчык.

І прадстаўнікі райвыканкама, і дырэктар ´Саўгаса Кісялевічы´ Валерый Сяргейчык падзякавалі работнікам жывёлагадоўлі за працу. Было выказана спадзяванне, што калектыў працягне і далей нарошчваць аб´ёмы вытворчасці прадукцыі. Праўда, дзеля гэтага прыйдзецца болей увагі надаць вырашэнню пытанняў асемянення і невытворчага выбыцця жывёлы.

У аўторак прайшоў Дзень жывёлавода. У аўторак прайшоў Дзень жывёлавода.

Сярод іншых было закранута і актуальнае пытанне вакцынацыі работнікаў галіны. Рабіць ці не рабіць прышчэпку ад каронавіруса - справа асабістая. Але каб прыняць рашэнне, як было адзначана, кожны павінен усвядоміць і ўзважыць небяспеку ад наступстваў хваробы.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.