иcтoчник: www.tribunapracy.by

У раёне пачалі збіраць ураджай зерня.

Стартавала кампанія з уборкі азімай сурэпіцы. Ураджай гэтай культуры на Бабруйшчыне цалкам убраны - з плошчы ў 60 гектараў намалочана 104 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 17 цэнтнераў з гектара (у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 23 ц/га). І на мінулым тыдні гаспадаркі, дзе займаюцца вырошчваннем азімага ячменю: ААТ ´Неўскі-Агра´, ААТ ´Міхалёўская Ніва´, філіял ´Харчавік-Агра´ (у агульным - 75 гектараў), прыступілі да яго ўборкі.

На ячменнай ніве ´Харчавіка-Агра´ ў мінулую сераду засталі не толькі непасрэдных удзельнікаў жніва - камбайнераў і вадзіцеляў, але і кіруючы склад гаспадаркі - дырэктара Міхаіла Мікалаевіча Стрыжэўскага і галоўнага агранома Валянціну Якаўлеўну Масолаву, якія назіралі за ходам жніва, давалі тыя ці іншыя парады ўдзельнікам.

- Убіраюць без страт, - заўважыў Міхаіл Стрыжэўскі, схіліўшыся над пухнатым залацістым валком саломы, уважліва яго вывучаючы. - Гэта радуе. Бо першаступенная цяпер задача - якасна сабраць ураджай.

У раёне пачалі збіраць ураджай зерня.

Валянціна Якаўлеўна Масолава

- Сёння першы дзень на азімым ячмені, - уступае ў размову Валянціна Масолава. - Да гэтага ўбралі сурэпіцу, 35 гектараў, намалацілі 80 тон зерня, з якіх 58 - рэалізавалі перапрацоўшчыкам. Сурэпіца ў цэлым парадавала, хоць чакалі лепшы ўраджай. Але ж негатыўна паўздзейнічала засушлівае надвор´е. Якраз у час, калі налівацца зерню, дажджоў не было. Убралі ўжо таксама насеннікі траў - з 15 гектараў атрымалі 11 тон. Вынік, лічу, нядрэнны.

Пад азімы ячмень ў гаспадарцы занята 25 гектараў. Убіралі яго трымя адзінкамі тэхнікі. Узначальвалі экіпажы зернеўборачных камбайнаў Уладзімір Аляксандравіч Юшкевіч, Юрый Уладзіміравіч Макавееў і Віктар Анатольевіч Крычко. На адвозцы зерня працавалі Яўген Аляксандравіч Дудаль і Віталь Мікалаевіч Сідараў. Пажарную бяспеку на жніве (бочка з вадой - абавязковае патрабаванне да дадзенага віду работ) ажыццяўляе Яўген Аляксандравіч Шынкаронак.

У раёне пачалі збіраць ураджай зерня.Ігар Аляксандравіч Шынкаронак
У раёне пачалі збіраць ураджай зерня.Яўген Аляксандравіч Дудаль
У раёне пачалі збіраць ураджай зерня. У раёне пачалі збіраць ураджай зерня.

Віталь Мікалаевіч Сідараў

- Атрыманае з эліты зерне выключна ўсё будзем чысціць на насенне, - удакладняе галоўны аграном. - Ураджайнасць ячменнай нівы пакажа час, але на выгляд зерне недастаткова напоўненае: паўплывала засуха. Але ж укладзенае ў яго вырошчванне, дзякуючы таму, што тэхналогію строга выконвалі, вернецца.

Як заўжды зладжана прайшла ў ´Харчавіку-Агра´ корманарыхтоўка. З улікам сена, што на дзень нашага наведвання заставалася з палёў не звезеным, - нарыхтавана каля 17 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы, а маецца ж яшчэ і мінулагодні сянаж. ´Галоднай наша жывёла не была і не будзе´, - канстантаваў дырэктар Стрыжэўскі.

Па дадзеных на ўчарашні дзень, азімы ячмень у філіяле ´Харчавік-Агра´ цалкам убралі, ураджайнасць зерня склала 35 цэнтнераў з гектара. Цяпер у гаспадарцы заняты ўборкай азімага рапсу.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.