иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў

Вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў падвялі ў раёне ў сераду. Рабочая нарада з гэтай нагоды прайшла на базе СВК ´Гігант´ з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага. Перш чым прыступіць непасрэдна да тэмы, Аляксандр Мікалаевіч павіншаваў кіраўнікоў гаспадарак, зааветслужб раёна, галоўных спецыялістаў і ўсіх работнікаў галіны з Днём вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пажадаў ім і іх сем´ям міру і дабрабыту.

Жывёлагадоўля - адзін з асноўных накірункаў дзейнасці раённых сельгасарганізацый, таму яе развіццё на пастаянным кантролі. Памесячна абмяркоўваюцца вытворчыя паказчыкі з аналізам станоўчага і недапрацовак, што дазваляе выявіць тую ці іншую праблему і своечасова на яе адрэагаваць. Апошняе, па словах начальніка райсельгасхарчу Аляксея Жураўлёва, надзвычай важна і павінна стаць нормай для кожнага, у чыім абавязку - арганізацыя вытворчага працэсу ў галіне.

Як стала вядома з даклада намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, са студзеня па май вытворчасць малака ў раёне склала 16 124 т або 114% у параўнанні да адпаведнага перыяду 2020 года. Значна павялічылі аб´ёмы вытворчасці ў СВК ´Гігант´ (тэмп росту 137% ), у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (136%), філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ (123%), ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ (153%), прыкметна - у ААТ ´Стасеўка´ (121%), БААТ ´Аграмашсэрвіс´ (116%). Не дабралі мінулагодняга малака ў філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ (99%), ´Неўскі-Агра´ (97%) і ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ - (82%). Даведзенае на 5 месяцаў заданне выканана трымя калектывамі: СВК ´Гігант´ (104%), філіялам ´Варатынь´ (104) і ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ (107%).

Вытворчасць буйной рагатай жывёлы за 5 месяцаў склала 1 312,6 т (тэмп росту 106,1%). З ´мінусам´ да мінулага года спрацавалі тры гаспадаркі: філіял ´Варатынь´ (98%), ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ (92%) і ААТ ´Стасеўка´ (78%).

Сярэднесутачныя прывагі рамонтных цялушак з пачатку года ў цэлым па раёне склалі 575 г (+ 53 г да адпаведнага перыяду мінулага года). Пры гэтым найбольшыя прывагі дасягнуты ў філіялах ´Варатынь´ (722 г) і ´Харчавік-Агра´ (700 г). У ´Гіганце´ - 662 г, у ´Міхалёўскай Ніве´ - 591 г. Самы нізкі паказчык у ´Аграмашсэрвісе´ - 384 г.

Акцэнтуючы ўвагу на прычынах, якія не дазволілі гаспадаркам выканаць даведзеныя на справаздачны перыяд заданні, у ліку асноўных Аляксандр Кісялёў назваў незбалансаванасць рацыёнаў кармлення жывёлы, зніжэнне, а дзе і адсутнасць канцэнтратаў. У гэтай сувязі кіраўнік раёна заклікаў прысутных з вялікай адказнасцю падыйсці да корманарыхтоўкі - стварэння трывалай кармавой базы на зімоўку. Дзеля гэтага пераарыентоўвацца з яравых пасеваў на мэты корму на азімыя, як зрабілі ў ´Саўгасе Кісялевічы´. Глядзець на перспектыву, і не толькі ў гэтым пытанні. Самай пільнай увагі, як было адзначана, патрабуе работа па асемяненні кароў і цялушак. Заданне 5-ці месяцаў, пры тым што прыплод цялят атрыманы звыш даведзенага, у цэлым па раёне выканана на 97%. Дастаткова жорсткая крытыка прагучала ў адрас галоўных спецыялістаў ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´. Зніжэнне аб´ёмаў вытворчасці малака ў гаспадарцы звязана, як было адзначана, у тым ліку з парушэннем патрабаванняў догляду жывёлы. А апошняе, як вядома, на сумленні тых, хто вытворчы працэс арганізуе і кантралюе. Асноўным у лячэнні жывёлы - на гэтым быў зроблены акцэнт - павінна стаць прафілактыка. Шмат гаварылася пра захаванасць маладняку. Была засяроджана ўвага на доглядзе нованароджаных цялятак, строгім выкананні тэхрэгламентаў і кантролі за гэтым.

У ´Гіганце´ ўдзельнікі нарады-семінара наведалі МТФ в. Малыя Бортнікі і ферму ´Азёры´, пазнаёміліся з умовамі вырошчвання маладняку да трохмесячнага ўзросту ў прафілакторыі, для якога нядаўна набылі сучасныя ´хаткі´, дарошчваннем цялушак пасля 6-ці месяцаў. Старшыня СВК Васіль Жук распавёў пра стан спраў у гаспадарцы і вытворчыя арыенціры калектыву.

У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў

Наступная нарада падвядзе ўжо вынікі работы жывёлагадоўлі за першае паўгоддзе. Якімі яны будуць, у многім залежыць і ад напружання гэтых дзён.