иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Нарыхтоўка травянога корму працягваецца.

Сельскагаспадарчая кампанія, ад вынікаў якой напрамую залежыць развіццё раённай жывёлагадоўлі ў сёлетнім годзе, працягваецца. Па дадзеных райсельгасхарчу, нарыхтоўка корму з мнагалетняй травы першага ўкосу на Бабруйшчыне завершана, у асобных сельгасарганізацыях прыступілі да нарыхтоўкі сенажу і сена з другога ўкосу траў.

На гэтую пару ў цэлым па раёне нарыхтавана 17 343 т к. адз., што складае 9,58 ц к. адз. на адну ўмоўную галаву жывёлы (+2,4 ц к. адз. да ўзроўню папярэдняга года).

За корманарыхтоўкай у гаспадарках не забываюцца на доглядныя мерапрыемствы - гэтым часам вядзецца падкормка кукурузы азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. І ўсебакова рыхтуюцца да ўборачных работ. Асобныя сельгасарганізацыі ўжо на гэтым тыдні плануюць узяцца за ўборку сурэпіцы.