иcтoчник: www.tribunapracy.by

У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць корм на ўсіх франтах.

Выкарыстоўваюць для гэтага кожны пагодлівы дзень, сённяшні - не выключэнне.

- З першага ўкосу імкнемся занатаваць корму па-максімуму, - дзеліцца дырэктар гаспадаркі Алена Пацыенка. - Траў першага ўкосу на гэтую пару скошана 91% ад патрэбы. Нарыхтавалі з іх сенажу звыш 6 тысяч тон пры плане 13 тысяч (гэта работа працягваецца, скошаная трава правяльваецца) і сена 230 тон пры плане 860 тон. Прычым, сена ўжо звезена з палёў і складзена да месца. Разлічваем да канца месяца неабходныя яго аб´ёмы нарыхтаваць ці амаль што нарыхтаваць.

На сенажацях на час нашага наведвання вёўся ўвесь комплекс корманарыхтоўчых работ. На адным полі пракладвалі пакосы, на другім траву адначасова падбіралі, здрабнялі і перапраўлялі ў прычэпы трактараў і МАЗаў для далейшага складзіравання зялёнай масы ў траншэю на ферме. На трэцім - без супынку бегалі граблі, яшчэ на адным - прэсавалі сена.

На корманарыхтоўцы ў гаспадарцы задзейнічана як калгасная тэхніка, так і прыватнікаў. Ад дапамогі збоку (тэхнікай і людзьмі) - выгада, па словах дырэктара, узаемная. Заробак залежыць ад вытворчасці працы, аб´ёмаў выкананага, таму прыватнікі працуюць бездакорна, тым болей што людзі яны самі па сабе сумленныя.

Журналісты замінаць працы ў гарачую пару не сталі, але некаторых героеў корманарыхтоўкі ´Міхалёўскай Нівы´ ўсё ж сфатаграфавалі.

У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць корм на ўсіх франтах.Аляксей Шэвялёў (прыватнік)
У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць корм на ўсіх франтах.Вадзіцель Рыгор Дударэнка
У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць корм на ўсіх франтах. У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць корм на ўсіх франтах.Механізатар Мікалай Канавалаў на новенькім камбайне КВК
Вадзіцель Сяргей Шырокі
У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць корм на ўсіх франтах. У ´Міхалёўскай Ніве´ нарыхтоўваюць корм на ўсіх франтах.

Анатоль Ткач на прэспадборшчыку

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.