иcтoчник: www.tribunapracy.by

Не толькі смачна, але і бяспечна.

У той час, як земляробы раённых сельгасарганізацый заняты нарыхтоўкай травянога корму для грамадскай жывёлагадоўлі, санітарная служба сумесна з раённым галіновым прафсаюзам правяраюць, у якіх умовах, з якіх прадуктаў у сталоўках гатуюць абеды для работнікаў палёў.

У аўторак маніторынг кропак прыгатавання ежы для механізатараў і вадзіцеляў правялі ўрач-гігіеніст аддзялення гігіены харчавання Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Краўчук і памочнік урача-гігіеніста Ганна Васілец, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль. У гэтых мэтах правяраючыя наведалі сталовую СВК ´Гігант´ у аг. Вялікія Бортнікі (загадчыца Аксана Мінькова), збудаванне для прыгатавання абедаў філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ у аг. Варатынь (Ганна Зубовіч), сталовыя ААТ ´Міхалёўская Ніва´ ў Плёсах (Марына Мухаметава) і ААТ ´Неўскі-Агра´ у аг. Кавалі (Галіна Юмашава), памяшканне, дзе гатуюць абеды і харчуюцца работнікі філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ (Алена Грыгаровіч) і сталовую ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ ў Гарбацэвічах (загадчыца Любоў Вішнеўская).

Увагу звярталі выключна на ўсё - ад знешняга выгляду работнікаў сталовых (наяўнасць галаўнога ўбору, аднаразовай маскі) да добраўпарадкаванасці, абкошанасці прылягаючай тэрыторыі. Маніторынгавую групу цікавіла выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў на працягу ўсяго працэсу прыгатавання абедаў: чысціня і парадак у памяшканнях, посуду, наяўнасць гарачай вады, мыйных сродкаў, антысептыкаў, папяровых сурвэтак. Асаблівая ўвага звярталася на спосабы і тэрмін захавання прадуктаў - апошняе правяралася з вялікай пільнасцю - на наяўнасць неабходнай дакументацыі, у тым ліку медыцынскіх даведак, якія пацвярджаюць стан здароўя работнікаў сталовых.

- Гэта не першы маніторынг у сёлетнім сезоне і прыемна, што пытанні, якія да гэтага меліся, у асноўным вырашаны, - адзначыла Алена Краўчук. - У памяшканнях сталовых чыста, прадукты выкарыстоўваюцца свежыя, сродкамі гігіены ўсе забяспечаны.

Не толькі смачна, але і бяспечна. Не толькі смачна, але і бяспечна. Не толькі смачна, але і бяспечна. Не толькі смачна, але і бяспечна. Не толькі смачна, але і бяспечна. Не толькі смачна, але і бяспечна.

Праўда, без заўваг не абыйшлося. Работнікам сталовай ´Гіганта´, да прыкладу, рэкамендавана не грэбаваць галаўнымі ўборамі на працоўным месцы. Такая ж заўвага да ´Харчавіка-Агра´. Варатынцам рэкамендавана ўказваць канцэнтрацыю дэзсродкаў, якія выкарыстоўваюць. Сталоўцы ´Неўскага-Агра´ патрабуецца наладзіць у двух цэхах гарачае водазабеспячэнне і абкасіць двор. ´Міхалёўскай Ніве´ - паклапаціцца пра плафон у мыйным памяшканні, выканаць абкоску прылягаючай тэрыторыі.

Варта адзначыць, што работнікі сталовак прыкладваюць намаганні, каб абеды былі не толькі смачнымі, сытнымі, але і бяспечнымі. Каб дасягаць апошняга было зручней, да кожнага сезону пункты прыгатавання ежы ў гаспадарках імкнуцца паднавіць, набыць таго-сяго з посуду. У тым жа ´Неўскім-Агра´, як нам паведамілі, у пабудове сталовай сёлета адрамантавалі накрыццё, правялі ацяпленне, пабагацелі на электрамясарубку і сокавыжымалку, уласнымі намаганнямі ўпрыгожваюць памяшканне.

Падобныя маніторынгі будуць праводзіцца і надалей.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.