иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У раёне прайшоў дзень жывёлавода.

Дзень жывёлавода прайшоў 11 чэрвеня ў сельгасарганізацыях раёна. На сустрэчу з калектывамі, у чыёй задачы - нарошчванне аб´ёмаў вытворчасці малака і мяса, выехалі прадстаўнікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўніцтва калгасаў.

У раёне прайшоў дзень жывёлавода.

На малочна-таварнай ферме вёскі Туркоўская Слабада ААТ ´Неўскі-Агра´, дзе пабывалі і нашыя карэспандэнты, размова ў асноўным вялася вакол якасці рэалізуемага малака. Сярод чатырох малочна-таварных аб´ектаў гаспадаркі калектыў ´Туркоўскай Слабады´, як было адзначана, трымае лідарскую пазіцыю па ўдоях малака на адну карову. А вось з якасцю, па словах першага намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, ёсць праблемы - найвышэйшы гатунак зусім адсутнічае (для параўнання: МТФ ´Туркі´ выключна ўсё малака рэалізуе гатункам ´экстра´). У чым прычына апошняга? Што не дазваляе калектыву атрымліваць за прадукцыю значна большыя грошы і як іх нарэшце стаць зарабляць - і шукалі сумесна спецыялісты і жывёлаводы.

Там жа былі абмеркаваны іншыя вытворчыя праблемы, адзначаны работнікі, чый унёсак у агульную справу найбольш паспяховы.