иcтoчник: www.tribunapracy.by

У ААТ ´Неўскі-Агра´ заняты нарыхтоўкай травянога корму.

У пятніцу на сенажаці паблізу вёскі Юр´ева працавала дзве касілкі, два падборшчыкі, тэхніка для перавозкі зялёнай масы. На трамбоўцы травы ў сянажнай траншэі на малочна-таварным комплексе ´Акцябр´ - менавіта туды звозілася правяленая маса - бессупынку шчыраваў трактар К-700 пад упраўленнем Юрыя Віктаравіча Лысенка.

- Юрый Віктаравіч хоць колькі год ужо на пенсіі, у гарачую пару корманарыхтоўкі не адмаўляе дапамагчы, - дзеліцца галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Іванавіч Мельнік. - Чалавек ён адказны, працавіты, справу сваю ведае і выконвае на сумленне.

У ААТ ´Неўскі-Агра´ заняты нарыхтоўкай травянога корму.

Пасля завяршэння закладкі сянажнай траншэі на ´Акцябры´ - першай у сёлетнім сезоне - касавіцу плануюць перамясціць у ваколіцу Туркоўскай Слабады.

Болей за дзве тысячы тон сенажу, якія маюцца - гэта толькі пачатак корманарыхтоўкі ў гаспадарцы. Адпаведнага корму для патрэб жывёлагадоўлі трэба нарыхтаваць каля 20 тысяч тон. Плюс да гэтага запланавана занатаваць 1 200 тон сена і прыкладна 19 тысяч тон сіласу. Так што, як кажуць, - у добры час!

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.