иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Прафсаюзы падзякавалі перадавікам сяўбы.

У напружаны час сяўбы, а цяпер і корманарыхтоўкі, прафсаюзы сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ўважліва сочаць за вынікамі палявых работ, падтрымліваюць добрымі словамі і падарункамі механізатараў і вадзіцеляў, чые паказчыкі - найвышэйшыя ў той ці іншай катэгорыі работ.

У сераду слоў падзякі і каштоўных падарункаў ад старшыні Бабруйскага раённага аб´яднання прафсаюзаў, які ўваходзіць у ФПБ, Людмілы Балакер, старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзеі Дудаль, прадстаўнікоў райсельгасхарчу ўдастоіліся болей 10-ці перадавікоў сёлетняй пасяўной кампаніі. Сярод іх - Аліхан Кантаеў і Аляксандр Каталосаў з ААТ ´Саўгас Кісялевічы´, Міхаіл Ганчароў і Анатоль Кукабака з ААТ ´Міхалёўская Ніва´, Леанід Чэрнік з ААТ ´Неўскі-Агра´, Мікалай Юшкевіч і Аляксандр Ступень з філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´, Іван Макееў з БААТ ´Аграмашсэрвіс´, а таксама Віктар Балыка з СВК ´Гігант´.

Прафсаюзы падзякавалі перадавікам сяўбы. Прафсаюзы падзякавалі перадавікам сяўбы. Прафсаюзы падзякавалі перадавікам сяўбы. Прафсаюзы падзякавалі перадавікам сяўбы. Прафсаюзы падзякавалі перадавікам сяўбы. Прафсаюзы падзякавалі перадавікам сяўбы.

Падчас наведвання палёў, сенажацяў, мехдвароў лідары прафсаюзаў цікавіліся таксама ўмовамі працы работнікаў галіны, выкананнем мерапрыемстваў па ахове працы, у тым ліку забяспечанасцю механізатараў спецадзеннем, харчаваннем земляробаў у гарачую пару.

Трыбуна працы