иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Абмеркавалі работу жывёлагадоўчай галіны.

Вынікі жывёлагадоўлі раёна за 4 месяцы, а таксама пытанні, вырашэнне якіх здольна прывесці да павелічэння рэалізацыі малака і мяса, а разам і эфектыўнасці галіны, абмеркавалі ў пятніцу ўдзельнікі нарады: кіраўнікі і галоўныя зааветспецыялісты сельгасарганізацый на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксеем Жураўлёвым - мерапрыемства прайшло на базе філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´.

Як стала вядома з даклада першага намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, са студзеня па красавік вытворчасць малака ў раёне, у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года, склала 117% (знізілі аб´ёмы вытворчасці толькі ў ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´), рэалізацыя - 118%, удой малака ад адной каровы склаў 1448 кг (+210 кг). Вырас (+71 г) паказчык сярэднесутачных прываг буйной рагатай жывёлы і склаў за 4 месяцы 545 г.

- Вынікі ёсць, але хацелася б, каб былі лепшымі, бо ад іх наўпрост залежыць фінансавае становішча нашых гаспадарак, іх магчымасць развівацца, - адзначыў Аляксей Жураўлёў. Пры гэтым заўважыў, што ў аснове прагрэсу найперш зацікаўленасць кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў у дасягненні пастаўленых мэт. ´Там, дзе праблему бачаць і своечасова вырашаюць, а не чакаюць нагаду зверху і тым болей - не грэбуюць ёй, там і вынік відавочны´, - адзначыў ён. Зрэшты, пытанне выканальніцкай дысцыпліны, неадкладнага рэагавання на прынятыя пасяджэннямі рашэнні падымалася падчас нарады неаднойчы.

Апошняе ніякім чынам не стасуецца з філіялам ´Харчавік-Агра´. Не маючы сучасных даільных комплексаў, у гаспадарцы, між тым, створана трывалая каманда са спецыялістаў і дырэктара, гатовая да любой ініцыятывы, здольнай пасадзейнічаць аб´ёму вытворчасці малака і мяса, наладжана тэхналогія вытворчасці. Паказчык удою малака на рагулю за справаздачны перыяд - 2 381 кг (+113 кг), у дзень - звыш 18 кг.

Таму пасля нарады ў доме культуры аг. Цялуша ўдзельнікі пабывалі на жывёлаводчых аб´ектах гаспадаркі - малочна-таварных фермах ´Савічы´ і ´Ступяні´. На першым пазнаёміліся з арганізацыяй франтальнага выпасу дойнага статка, абмеркавалі дэталі вадапаення на пашы, кармлення жывёлы ў летні перыяд, выяўлення кароў у ахвоце і асемянення. На ´Ступянях´ была засяроджана ўвага на тэме якасці рэалізуемага малака, метадах даследавання паказчыкаў гэтага. У якасці станоўчага прыкладу сістэмнага падыходу да кантролю за якасцю прадукцыі прысутным прадэманстравалі работу малочнай лабараторыі гаспадаркі. Лабарант Валянціна Бандарчук у дэталях распавяла і прадэманстравала, як у мэтах павелічэння аб´ёмаў высокаякаснага малака (гатунку ´экстра´) вызначае кіслотнасць, тлустасць ды іншыя неабходныя паказчыкі, дакументуе і аналізуе іх, каб пры неабходнасці, своечасова адрэагаваць на агрэхі ў кармленні ці доглядзе жывёлы.

Абмеркавалі работу жывёлагадоўчай галіны. Абмеркавалі работу жывёлагадоўчай галіны. Абмеркавалі работу жывёлагадоўчай галіны. Абмеркавалі работу жывёлагадоўчай галіны. Абмеркавалі работу жывёлагадоўчай галіны.

Пасыл удзельнікам нарады дадзены не новы - прыкладваць усе намаганні для далейшага павелічэння аб´ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, дасягнення пастаўленых на месяц і год заданняў, дасягаць ад гаспадарання большага эфекту, садзейнічаючы тым самым дабрабыту прадпрыемстваў і працаўнікоў.

Трыбуна працы