иcтoчник: www.tribunapracy.by

Раён уключыўся ў корманарыхтоўку.

У гаспадарках раёна прыступілі да яшчэ адной значнай сельскагаспадарчай кампаніі - нарыхтоўкі травянога корму для жывёлагадоўлі з мнагалетняй травы першага ўкосу.

Па дадзеных райсельгасхарчу, на ўчарашні дзень у цэлым па раёне было скошана болей за 300 гектараў, нарыхтавана каля 100 тон сенажу ў палімерную плёнку. У філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ ўчора пачалі закладваць зялёную масу ў сянажную траншэю.

Што да пасяўных работ, то яны ў стадыі завяршэння. Гэтай парой вядзецца сяўба грэчкі - пад культуру ў раёне адведзена 250 гектараў, заканчваецца сяўба кукурузы - пасеяна 6 500 га.

Няспынна працягваюцца работы па доглядзе пасеваў. Гэтымі днямі ў сельгасарганізацыях актывізаваны хімпраполкі яравой збажыны і зернебабовых раслін, цукровых буракоў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.