иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

ААТ ´Саўгас Кісялевічы´: з выдатным настроем і спадзяваннямі на добры вынік.

Створаны ў гэтых мэтах механізаваны атрад (былі заняты механізатары Аляксандр Курловіч, Аляксандр Рагалевіч, Фёдар Кантаеў, вадзіцель Алег Дзікі, на трамбоўцы - Рыгор Зорын і Аліхан Кантаеў, на граблях - Уладзімір Лысянкоў) выйшаў на поле, што за вёскай Раксалянка, яшчэ ў мінулую пятніцу.

Да гэтага, нягледзячы на тое, што прыйшла пара, магчымасцяў для касавіцы, і не толькі ў ´Кісялевічаў´, не мелася: перанасычаная вільгаццю зямля не дазваляла працаваць тэхніцы.

- Нарыхтоўваем азімую сурэпіцу для закладкі на сянаж у траншэю на тэрыторыі аг. Леніна, - адзначыў дырэктар ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ Валерый Сяргейчык. - Гэта ў нас будзе самы ранні корм жывёле. Рыхтуем яго з прымяненнем сухога кансерванта. У мінулым годзе гэтую тэхналогію апрабавалі, спадабалася: корм атрымаўся надзвычай якасны.

<img src=´https://cdn.shortpixel.ai/client/q_glossy,ret_img,w_484,h_450/https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/05/IMG_0068_result-3.jpg´ alt=´ height=´450´/>

ААТ ´Саўгас Кісялевічы´: з выдатным настроем і спадзяваннямі на добры вынік.

Дырэктар ААТ Валерый Сяргейчык і вядучы аграном Марына Капорына абмяркоўваюць травяны валок

Выкарыстоўваць чыстую сурэпіцу для зялёнай падкормкі ў гаспадарцы не бяруцца. Спажыўнасцю, як нам паведамілі, корм вызначаецца пасля таго як пройдзе працэс малочнага закісання - гэта прыкладна праз 45 дзён знаходжання ў траншэі. Менавіта ў такім выглядзе яго добра выкарыстоўваць жывёле ў якасці ранняга корму ўжо летам. А непасрэдна на падкормку ў гаспадарцы падыходзяць пасевы канюшыны - літаральна праз тыдзень, як тут спадзяюцца, змогуць падаць сакавітую траву на стол жывёле.

Да кампаніі па нарыхтоўцы травянога корму ў ААТ, па словах Валерыя Сяргейчыка, цалкам гатовы.

- Плануем занатаваць у сёлетнім сезоне прыкладна 6 300 тон сенажу, 380-400 тон сена і каля 6 тысяч тон кукурузнага сіласу. Траншэі на вясну не адкладвалі, прыводзілі ў парадак адразу пасля апаражнення, таму гэтай парой толькі правялі дэзінфекцыю. Механізаваны атрад - людзі і тэхніка - у гатоўнасці, як кажуць, баявой. Цяпер нам толькі б садзеяння надвор´я.

У размове з кіраўніком акцыянернага таварыства не абыйшлі актуальную падчас корманарыхтоўкі тэму бяспекі працы. Няшчасныя выпадкі - тое, чаго ні ў якім разе нельга дапусціць, пра гэта шмат гаварылася на абласной выязной нарадзе на базе СВК ´Гігант´. У ´Саўгасе Кісялевічы´, як нас запэўнілі, значнасць задачы разумеюць, таму і адпаведна падыйшлі да яе рашэння - правялі інструктажы па тэхніцы бяспекі, забяспечылі механізатараў і вадзіцеляў спецадзеннем, іншым неабходным. Штодня, перад тым як выдаць пуцявыя лісты, механізатараў і вадзіцеляў правяраюць на наяўнасць алкаголю ў арганізме - для гэтага маецца два алкатэстары.

- Ёсць вялікае жаданне назапасіць неабходны аб´ём корму, мець малако ад гэтага, ёсць людскія і тэхнічныя рэсурсы для ажыццяўлення пастаўленай задачы, таму з выдатным настроем уключаемся ў корманарыхтоўку і спадзяемся на станоўчы вынік, - адзначыў субяседнік.

Мы ж у сваю чаргу спадзяемся яшчэ неаднойчы пабываць на сенажацях саўгаса, расказаць і паказаць нялёгкую, але пачэсную працу земляробаў.