иcтoчник: bobruisk-library.by

Чую, бачу, гавару.

Турнір знаўцаў беларускай мовы ´Чую, бачу, гавару´ адбыўся ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для ўдзельнікаў праекту ´Расцём беларусамі´, вучняў 1 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´.

На працягу года дзеці чулі беларускую мову, вучыліся самі называць на роднай мове розныя прадметы, вымаўляць ветлівыя словы, чытаць і запамінаць беларускія вершы і казкі. Вучні паўтарылі пройдзены за год матэрыял, праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць у розных конкурсах: ´Перакладчык´, ´Адгадай прафесію´, ´Пазнай казку´, ´Колькі колераў мае вясёлка?´, успомнілі і растлумачылі беларускія прыказкі і прымаўкі. Дзеці праявілі эрудыцыю і добрае веданне роднай мовы, за што і былі ўзнагароджаны дыпломам і салодкімі пачастункамі.