иcтoчник: www.tribunapracy.by

У мэтах паляпшэння прававой граматнасці

Сёння прайшла сустрэча кіраўнікоў і старшынь першасных прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі Бабруйскага раёна з галоўным прававым інспектарам працы Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларысай Васільеўнай Манюк. Мерапрыемства адбылося ў раённым цэнтры культуры.

- Наведваючы той ці іншы раён з планавымі праверкамі, стараюся па магчымасці праводзіць семінары для кіраўнікоў прафсаюзнага актыву - удасканальваць іх прававую граматнасць, - адзначыла Ларыса Манюк.

У дачыненні недахопаў прававы інспектар заўважыла, што яны, вядома ж, маюцца, але вырашальныя. ´Іншая справа, што калі адны хібы даводзіцца паправіць адразу, то другія - патрабуюць некаторага часу. Але ж сумесна знаходзім ім вырашэнне. Працуем мы, прафсаюзныя прававыя інспектары працы, пастаянна і ўсебакова: і правяраем, і маніторым, і абавязкова навучаем. Формы апошняга розныя: выклікаем прафактыў у Цэнтральны камітэт, самі наведваемся ў арганізацыі, кансультуем праз СМІ, пішам метадычкі. І магу з упэўненасцю сказаць, што цяпер прававая граматнасць кіраўнікоў нашмат вышэйшая за тую, што была дзясятак-два дзясяткі гадоў таму. І гэта пры тым, што ў тых жа сельскіх школах і дзіцячых садках адсутнічаюць інспектары па кадрах - увесь прававы складнік работы на кіраўніках арганізацый. Таму вучобу разам з райкамам прафсаюза праводзім сумесную - для прафактыву і наймальнікаў, каб і тыя і другія правільна разумелі заканадаўства´, - заўважыла яна.

У мэтах паляпшэння прававой граматнасці У мэтах паляпшэння прававой граматнасці У мэтах паляпшэння прававой граматнасці

Ларыса Манюк таксама адзначыла, што вырашэнню любога пытання, якое ўзнікае паміж наймальнікам і працаўніком, павінна быць размова:

- Мы, лічу, развучыліся гаварыць. Многія пытанні можна зняць даверлівай размовай і сваім прыкладам. Узяць хоць бы суботнік. Хіба гэта не добрая справа - навесці парадак, папрацаваць дзеля таго, каб зрабіць наўкол прыгажэй. Але ж загад у гэтым выпадку - не лепшая форма данесці карысць мерапрыемства. Чалавеку трэба растлумачыць, дзеля чаго ўзнікла неабходнасць, куды пойдуць заробленыя падчас мерапрыемства грошы, абавязкова стаць прыкладам для калектыву.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.