иcтoчник: www.tribunapracy.by

Работы ў полі працягваюцца.

На гэтую пару, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у сельгасарганізацыях актыўна сеюць кукурузу, па стане на раніцу ўчарашняга дня ў цэлым па раёне пасеяна звыш паловы запланаваных плошчаў. У стадыі завяршэння пасадка бульбы (пасаджана 89% плошчаў). Не спыняецца сяўба адналетнікаў на зялёную падкормку жывёле.

Улічваючы значнасць доглядных мерапрыемстваў на ўраджайнасць хлебнай нівы ды іншых раслін, у гаспадарках не зніжаюць тэмпаў работы па хімпраполцы азімай збажыны і рапсу.

На завяршаючым этапе падрыхтоўка глебы пад ярыну - наперадзе яшчэ сяўба цеплалюбівых грэчкі і проса.

І, вядома ж, вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы да наступнай значнай сельскагаспадарчай кампаніі - нарыхтоўцы травянога корму для патрэб жывёлагадоўлі. У гаспадарках актыўна рыхтуюць прызначаную для гэтых мэт тэхніку, сіласна-сянажныя траншэі, фарміруюць кормаўборачныя атрады з ліку механізатараў і вадзіцеляў.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.