иcтoчник: www.tribunapracy.by

У Дзень сям´і - з падарункамі

Жыхары аграгарадка Вялікія Бортнікі і навакольных вёсак сёння прынялі віншаванні з Міжнародным днём сям´і - свята адзначаецца 15 мая.

На імправізаванай сцэне ў цэнтры аграгарадка павіншаваць іх прыйшлі прадстаўнікі СВК ´Гігант´ (у сельгасарганізацыі працуе значная колькасць вяскоўцаў, многія - сем´ямі), прафсаюзы. Старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль з гэтай нагоды ўручыла падарунак шматдзетнай сям´і Гузавых - бацькі шасцёра дзяцей працуюць у мясцовай гаспадарцы.

Не засталіся ў баку работнікі культуры і мясцовых устаноў адукацыі: зладзілі тэматычныя акцыі, парадавалі жыхароў і гасцей свята цудоўнымі творчымі нумарамі - дарослыя спявалі пра каханне і сямейнае жыццё, дзеці дарылі пяшчотныя словы матулям і татам.

У Дзень сям´і - з падарункамі У Дзень сям´і - з падарункаміСям´я Гузавых
У Дзень сям´і - з падарункамі

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.