иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Увага - да палявых работ.

З пачаткам мая работы на палях раёна працягваюцца. Гэта датычыцца ворыўных работ і работ па закрыцці вільгаці, падсейвання мнагалетняй травы. Падыходзіць да фіналу сяўба цукровых буракоў - па стане на раніцу ўчарашняга дня з 600 га, якія планаваліся пад культуру, было пасеяна 565 га (дасейваюць у ААТ ´Міхалёўская Ніва´).

У радзе сельгасарганізацый займаюцца пасевам кукурузы. Да філіялу ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´, дзе за гэтую справу ўзяліся першымі і ўжо пасеялі 290 га з 450-ці, на тыдні далучыліся ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ (пасеяна 275 га з 1800), ААТ ´Неўскі-Агра´ (160 га з 800), філіял ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ (75 га з 750-ці) і ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (160 га з 750-ці) - усяго пасеяна 960 га з 6850 га запланаваных, і гэтая работа працягваецца. У СВК ´Гігант´ і ААТ ´Неўскі-Агра´ прыступілі да пасадкі бульбы, пад якую сёлета ў раёне адведзена 525 га, з іх 400 - у ´Гіганце´.

Не спыняюцца работы па доглядзе пасеваў. У ААТ ´Стасеўка´ і ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ завяршаюць падкормку азімых збожжавых раслін - іншыя з гэтым відам работ справіліся. У ААТ ´Аграмашсэрвіс´ завяршаюць падкормку азімага рапсу. Вядуцца хімпраполка азімай збажыны (лідары тут ´Харчавік-Агра´ і ЗАТ ´Птушкафабрыка ´Вішнёўка´) і іншыя, характэрныя для пары, доглядныя справы.