иcтoчник: www.tribunapracy.by

Пайшоў з жыцця дырэктар ААТ ´Неўскі-Агра´ Аляксандр Атрохаў

Выдатны арганізатар, дальнабачны гаспадарнік, хлебароб па ўкладу жыцця і ўнутраным адчуванні, Аляксандр Аляксандравіч пранёс праз усё жыццё любоў да хлебнай нівы, пра якую нястомна клапаціўся ад першых дзён, як прыйшоў у прафесію, да дзён апошніх.

Пайшоў з жыцця дырэктар ААТ ´Неўскі-Агра´ Аляксандр Атрохаў

Нарадзіўся А.А. Атрохаў 27 ліпеня 1961 года ў в. Вуглы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Уся працоўная дзейнасць гэтага чалавека звязана з Бабруйскім раёнам. Прайшоў шлях ад галоўнага агранома ´Калгаса імя Пушкіна´ да дырэктара філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - быў на чале дадзенага калектыву болей за 10 год. Пасля працаваў намеснікам дырэктара філіяла ´Агракамбінат КХП´, апошнія гады ўзначальваў калектыў ААТ ´Неўскі-Агра´.

Дзе б ні працаваў Аляксандр Аляксандравіч, рабіў гэта добрасумленна і з самааддачай. Без сумнення можна сказаць, што аграрная галіна страціла аднаго з найлепшых сваіх прадстаўнікоў - яго не стала ў ноч з 4 на 5 мая.

Выказваем спачуванні родным і блізкім нябожчыка.