иcтoчник: bobruisk-library.by

Гэта Беларусь мая.

Супрацоўнікі бібліятэкі №4 ім.Б.М.Мікуліча правялі для вучняў 4-х класаў ДУА ´Сярэдняя школа №32 г. Бабруйска´ пазнавальную гадзіну ´Гэта Беларусь мая´.

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць, як мага больш.У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі, і таксама пазнавальныя мерапрыемствы. Дзеці даведаліся пра беларускія традыцыі, гульні, звычаі.

А беларускія песні не толькі слухалі, але і спявалі разам. Завочная вандроўка па цудоўных мясцінах Беларусі дапоўніла веды дзяцей аб родным краі, а тэатралізаваны паказ беларускай казкі падарыў цудоўны і бадзёры настрой.