иcтoчник: www.tribunapracy.by

У раёне працягваюцца пасяўныя работы.

Цалкам пасеяўшы клінок ранняй ярыны - збожжавыя і зернебабовыя расліны, у сельгасарганізацыях пасяўную і звязаныя з ёй работы працягваюць.

У ААТ ´Міхалёўская Ніва´ і ААТ ´Неўскі-Агра´ сеюць цукровыя буракі - з плану ў 600 гектараў на дзве гаспадаркі пасеялі крыху болей за палову. У філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ ужо ўнеслі ў глебу насенне кукурузы на плошчы 110 гектараў (запланавана 450 га). У гэтай жа гаспадарцы і шэрагу іншых сеюць адналетнікі - пасеяна 550 гектараў, у СВК ´Гігант´ і ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ пасеяна адпаведна 130 і 100 га яравога рапсу.

Разам з тым у гаспадарках рыхтуюць палі пад сяўбу, вывозяць і ўносяць у глебу арганічныя ўгнаенні, падсейваюць мнагалетнюю траву, займаюцца хімпраполкай азімай збажыны, апрацоўкай азімага рапсу ад шкоднікаў і іншымі, характэрнымі для гэтай пары справамі.

Алена КАРПЕНКА.