иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Прайшло пасяджэнне прэзідыума Савета раённага аб´яднання прафсаюзаў

20 красавіка ў актавай зале раённага Цэнтра культуры прайшло пашыранае пасяджэнне прэзідыума Савета Бабруйскага раённага аб´яднання прафсаюзаў з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб´яднання прафсаюзаў Таццяны Марачкавай.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны пытанні выканаўчай, унутрыпрафсаюзнай дысцыпліны, аздараўлення, санаторна-курортнага лячэння членаў прафсаюза, турысцка-экскурсійнай дзейнасці, а таксама сітуацыя ў працоўных калектывах.

З дакладам па гэтых пытаннях выступіла старшыня Бабруйскага раённага аб´яднання прафсаюзаў Людміла Балакер, судакладчыкамі - старшыні райкамаў прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач і работнікаў АПК Надзея Дудаль.

<img height=´1200´ src=´https://cdn.shortpixel.ai/client/q_glossy,ret_img,w_1600,h_1200/https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/04/IMG-f8e8988ef83d580292910942a17a1fc3-V-1.jpg´ alt=´/>

Прайшло пасяджэнне прэзідыума Савета раённага аб´яднання прафсаюзаў

У выпрацаванай прэзідыумам Савета пастанове даведзена раённаму аб´яднанню прафсаюзаў на пасяджэннях кіруючых прафсаюзных органаў рэгулярна абмяркоўваць пытанні выканання раней прынятых пастаноў, праводзіць маніторынгі ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліны ў прафсаюзных арганізацыях з наступным штоквартальным абмеркаваннем іх вынікаў на пасяджэннях кіруючых прафсаюзных органаў. Раённым галіновым і пярвічным прафсаюзным арганізацыям - выконваць фінансавую дысцыпліну, своечасова інфармаваць членаў прафсаюза аб прымаемых рашэннях, дзеяннях і дасягненнях прафсаюзаў. У мэтах павышэння эфектыўнасці работы па аздараўленні забяспечыць сістэмнае інфармаванне членаў прафсаюза пра магчымасць аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, у тым ліку на базе санаторыяў Белпрафсаюзкурорта, са зніжкай у памеры 25% на санаторна-курортныя пуцёўкі членам прафсаюза і іх дзецям (разам з бацькамі), актывізаваць работу па ажыццяўленні турысцка-экскурсійнага абслугоўвання членаў прафсаюза. Праводзіць тлумачальную работу сярод работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый у мэтах захавання станоўчага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектывах.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на прэзідыум Савета раённага аб´яднання прафсаюзаў.