иcтoчник: bobruisk-library.by

Бяздоннае багацце.

Нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну - вусную народную творчасць. Беларускі фальклор - адзін з самых багатых у славянскім свеце. Ён насычаны педагагічным вопытам і народнай мудрасцю. На аснове народнага фальклору быў створаны велізарны пласт этыка-педагагічных ідэй: павага да старэйшых, працавітасць, талерантнасць, добразычлівасць, памяркоўнасць да чужога меркавання. Менавіта аб ўсім гэтым дазналіся вучні 5 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´, якія завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага на час беларускага фальклора ´Бяздоннае багацце´.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з асаблівасцямі фальклору Беларусі, з фальклорнымі творамі, правяла віктарыну, загадала загадкі. Школьнікі зрабілі вывад, што вельмі важна вывучаць спадчыну свайго народа, цаніць сваё мінулае.