иcтoчник: www.tribunapracy.by

У Вялікіх Бортніках запрацаваў адноўлены магазін.

У аграгарадку Вялікія Бортнікі сёння расчыніў дзверы для вяскоўцаў адноўлены магазін Кіраўскага райста ´Родны кут´ - стужку з нагоды гэтага перарэзалі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня Магілёўскага аблспажыўсаюза Міхаіл Неўмяржыцкі, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Марына Тарэлкіна і старшыня Ботнікаўскага сельвыканкама Яўген Чэркас. Пакупнікоў мінімаркета сустрэла сучасная гандлёвая зала, шырокі асартымент тавараў, у тым ліку прамысловых, акцыі і зніжкі, ветлівы калектыў.

Словы падзякі ад грамадскасці аграгарадка за хуткае рэагаванне на просьбу аднавіць дзяржаўную гандлёвую кропку выказаў мясцовы жыхар Мікалай Сакун. Госці ў сваю чаргу пажадалі вяскоўцам прыемных пакупак, быць частымі наведвальнікамі новай крамы, магазіну - высокага тавараабароту.

У Вялікіх Бортніках запрацаваў адноўлены магазін. У Вялікіх Бортніках запрацаваў адноўлены магазін. У Вялікіх Бортніках запрацаваў адноўлены магазін. У Вялікіх Бортніках запрацаваў адноўлены магазін. У Вялікіх Бортніках запрацаваў адноўлены магазін. У Вялікіх Бортніках запрацаваў адноўлены магазін.

Першаму пакупніку, чый квіток перабольшыў 30 рублёў, уручылі падарунак - набор салодкасцяў.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.