иcтoчник: www.tribunapracy.by

У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 3 месяцы.

Вынікі работы жывёлагадоўлі за тры месяцы бягучага года падвялі ў раёне ўчора - семінар-нарада з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага прайшоў на базе філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´.

Кіраўнікі і галоўныя зааветспецыялісты сельгасарганізацый пазнаёміліся з заслугоўваючымі ўвагі паказчыкамі работы галіны філіяла ´Варатынь´ (тэмп росту вытворчасці малака за студзень-сакавік, у параўнанні з 2020 годам, - 128,5%, на адну карову за тры месяцы надоена 1 959 кг (+375 кг), пра што расказала Марына Аўрамчык, памочнік дырэктара па сельскай гаспадарцы. На МТК ´Варатынь´ даведаліся аб умовах утрымання жывёлы, ветэрынарнай апрацоўцы рагуль, тэхналагічных прыёмах ацёлу, выпойванні нованароджаных цялятак малозівам. На ферме па вырошчванні цялят в. Доўгі Клін пазнаёміліся з кармленнем маладняку, падрыхтоўкай памяшканняў пасля зімне-стойлавага перыяду, утрыманнем жывёлы ва ўмовах летніх лагераў.

- У цэлым сітуацыя з вытворчасцю малака ў раёне па выніках трох месяцаў станоўчая, нядрэнна спрацавалі па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы, свіней. Бачна работа з асемяненнем жывёлы. Але застаюцца пытанні да невытворчага выбыцця, над вырашэннем якіх трэба ўзмоцнена працаваць. Пра гэта сёння шмат гаварылі, таму будзем спадзявацца, што па выніках паўгоддзя зрухі будуць і тут, - адзначыў кіраўнік раёна.

У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 3 месяцы. У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 3 месяцы. У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 3 месяцы. У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 3 месяцы. У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 3 месяцы. У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 3 месяцы.

За тры месяцы вытворчасць малака ў раёне склала 9 619 т або 117,7% у параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года, таварнасць - 89,8% (+0,7%), атрыманы сярэдні ўдой ад каровы 1 092 кг (+163 кг), вытворчасць буйной рагатай жывёлы склала 774 т (107,2%).

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.