иcтoчник: www.tribunapracy.by

Сельскія школьнікі лепшыя ў прафарыентацыйным конкурсе.

Выдатныя веды прадэманстравалі раённыя школьнікі, прыняўшы ўдзел у прафарыентацыйным конкурсе ´Юны аўтамеханік´, які, каб заахвоціць абітурыентаў да атрымання спецыяльнасці ´Аўтасэрвіс´, правялі ў Клічаўскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы 17 красавіка.

Удзел у спаборніцтве прынялі зборныя каманды каледжа, гарадскіх і сельскіх школ Бабруйскага і Клічаўскага раёнаў - болей за 40 юнакоў і дзяўчат. Для тых, хто з-за эпідэміялагічнай абстаноўкі не змог прыехаць, мерапрыемства транслявалася ў анлайн-рэжыме праз відэаканферэнцыю.

У камандным першынстве лідарам (дыплом 1-й ступені) прызнана каманда вучняў Варатынскай СШ, 2-е месца занялі дзве раённыя каманды: Бортнікаўскага ВПК ´Яслі-сад-СШ´ і Туркоўскай СШ. У асабістым заліку перамогу атрымаў выпускнік Туркоўскай СШ Максім Максімаў, 2-е месца ў вучня Бортнікаўскага ВПК Дзмітрыя Даўматовіча, 3-е - у Аляксея Парахневіча з Варатынскай СШ.

Конкурс праходзіў у два этапы. Падчас тэарэтычнага неабходна было прадэманстраваць веданне правілаў дарожнага руху, падчас практычнага - прайсці 6 прафесійных модуляў. Дзеля апошняга было задзейнічана шэсць пляцовак, абсталяваных WEB-камерамі для магчымасці сачыць за выкананнем і праходжаннем модуляў: зборкі дэталяў крывашыпна-шатуннага механізма, падкачкі аўтамабільных шын на зададзеную велічыню ціску, аказання першай медыцынскай дапамогі, выканання заданняў на трэнажоры-сімулятары кіравання аўтамабіля, вызначэння дэталяў аўто і замеру металічных дэталяў штангенцыркулем.

Сельскія школьнікі лепшыя ў прафарыентацыйным конкурсе. Сельскія школьнікі лепшыя ў прафарыентацыйным конкурсе. Сельскія школьнікі лепшыя ў прафарыентацыйным конкурсе. Сельскія школьнікі лепшыя ў прафарыентацыйным конкурсе. Сельскія школьнікі лепшыя ў прафарыентацыйным конкурсе. Сельскія школьнікі лепшыя ў прафарыентацыйным конкурсе.

Вынікі кожнага этапу ацэньвала журы на чале з дырэктарам Клічаўскага каледжа Ю.І. Васілеўскім. На яго думку ў прафарыетацыі на сучасным этапе трэба шукаць новыя, крэатыўныя формы.

- Усе сельскагаспадарчыя спецыяльнасці надзвычай запатрабаваныя на рынку працы. Каб гэтыя прафесіі выклікалі цікавасць у моладзі, трэба даваць выпускнікам болей інфармацыі пра іх, расказваць пра перспектывы работы ў аграпрамысловым комплексе, даваць падлеткам паспрабаваць сябе ў гэтай сферы. Менавіта таму мы і вырашылі зладзіць такі конкурс, - адзначыў Юрый Васілеўскі.

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, удзельнікі - сертыфікатамі. Таксама ўсе каманды атрымалі салодкія прызы.

Алена КАРПЕНКА.