иcтoчник: www.tribunapracy.by

У Брожскім сельвыканкаме - новы старшыня.

З 9 красавіка выконваючым абавязкі старшыні Брожскага сельскага выканаўчага камітэта прызначаны Максім Іўкін.

Максім Анатольевіч нарадзіўся ў 1992 годзе ў вёсцы Старое Прыбужжа Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю - у 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці ´Землеўпарадкаванне´.

З 2014 па 2019 год працаваў інжынерам па землеўпарадкаванні праектна-вышуковага аддзела №4 РДУП ´Проектный институт Могилевгипрозем´ РУП ´Проектный институт Белгипрозем´. З 2019 года і да прызначэння на цяперашнюю пасаду - галоўным спецыялістам аддзела землеўпарадкавання Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта.

Алена КАРПЕНКА. Фота Вольгі ГРЭК.