иcтoчник: www.tribunapracy.by

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеялі ячмень.

Паназіраць за работай механізатараў, пацікавіцца настроем калектыву на працу і будучыя заробкі ў гаспадарку мы наведаліся ў чацвер. Работы ў гэты дзень вяліся на полі паблізу вёскі Узнога, задачу вытворчы атрад выконваў звыклую - сеяў яравы ячмень.

Да ўнясення пасяўнога матэрыялу ў зямлю па ўзараным загадзя полі хадзіў трактар МТЗ-3022 з культыватарам, выконваў дыскаванне глебы з прыкатваннем для ўшчыльнення апошняй. Гэтую тэхніку ў суправаджэнні безлічы птушак першай і сустрэлі на полі. За штурвалам высокавытворчага трактара сядзеў не навічок у сельскай гаспадарцы, але новы ў калектыве (працуе ад пачатку красавіка) Анатоль Мікалаевіч Кузьмінчук. Новыя абавязкі, па словах механізатара, яму даспадобы, і хоць з полем доўгі час спраў не меў (сям´я пераехала ў Іванаўку з Бабруйска), цікавасць да тэхнікі і набыты да гарадскога перыяду жыцця вопыт дазволілі бесперашкодна яе асвоіць.

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеялі ячмень.Анатоль Мікалаевіч Кузьмінчук
У ´Міхалёўскай Ніве´ сеялі ячмень.

Непасрэдна сяўбу на трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з сеялкай АКПМ-6 ажыццяўляў перадавік вытворчасці, пра якога неаднойчы ў раённай газеце пісалі, Анатоль Анатольевіч Кукабака.

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеялі ячмень. У ´Міхалёўскай Ніве´ сеялі ячмень.

Анатоль Анатольевіч Кукабака

Настрой на працу, па словах субяседніка, выдатны: вясна і сяўба для яго заўжды чаканыя.

- На полі не першы дзень. Авёс ужо пасеялі, цяпер узяліся за ячмень, - кажа механізатар. - Заробак будзе залежаць ад аб´ёму выкананага, расцэнкі ведаем, таму галоўнае цяпер - не зніжаць напружання.

Сеялка час ад часу патрабуе дазапраўкі насеннем. Для гэтага на полі з адпаведнай тэхнікай Аляксандр Уладзіміравіч Рослік.

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеялі ячмень.Аляксандр Уладзіміравіч Рослік
У ´Міхалёўскай Ніве´ сеялі ячмень.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.