иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У ліку першых уключыўся ў пасяўную кампанію філіял ´Харчавік-Агра´.

За выхадныя там пасеялі паўсотні гектараў аўсу і 10 га адналетнікаў. У панядзелак немалым гуртам людзей і тэхнікі закладвалі ўраджай яравога ячменю.

На полі паблізу вёскі Савічы падчас нашага наведвання рупілася некалькі трактароў. Ігар Аляксандравіч Шынкаронак на МТЗ-82 з РУ-1000 і Аляксандр Віктаравіч Ступень на МТЗ-10-25 з новенькім раскідвальнікам мінеральных угнаенняў замежнай вытворчасці займаліся ўнясеннем апошніх пад ярыну, пазней - пераехалі на гектары з азімым рапсам і збажыной для іх падкормкі.

У ліку першых уключыўся ў пасяўную кампанію філіял ´Харчавік-Агра´.

Ігар Шынкаронак

У ліку першых уключыўся ў пасяўную кампанію філіял ´Харчавік-Агра´.

Аляксандр Ступень

Непасрэдна ж сяўбой займаўся Мікалай Уладзіміравіч Юшкевіч. Яго трактар МТЗ-3022 у звязцы з пасяўным агрэгатам АКПМ-6 упэўнена хадзіў па полі, уносіў у пакуль яшчэ вільготную зямлю ячменнае насенне, загрузка якога - на Віктару Анатольевічу Крычко.

У ліку першых уключыўся ў пасяўную кампанію філіял ´Харчавік-Агра´.

Мікалай Юшкевіч

У ліку першых уключыўся ў пасяўную кампанію філіял ´Харчавік-Агра´.

Віктар Крычко

- У параўнанні з мінулым годам пачатак сяўбы сёлета, як і сама вясна, некалькі запознены, у 2020-м сеяць мы пачалі 14 сакавіка, - разважае аграном гаспадаркі сяргей Пятровіч Бялоўскі. - Далей адцягваць, каб даць магчымасць зямлі прагрэцца, няма куды: вільгаць на нашай пясчанай глебе затрымліваецца нядоўга. Трэба спяшацца.

У тым, што гаспадарка своечасова справіцца з сяўбой, сумнявацца не даводзіцца. Адказныя адносіны да работы, незалежна ад таго - пасяўная ці ўборачная кампаніі на парадку дня, калектыў філіяла ´Харчавік-Агра´ пацвярджае штогод.